ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

14.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чылійскіх шахцёраў падымаюць на паверхню

13 кастрычніка каля 5 гадзін раніцы па беларускім часе ў Чылі пачалася аперацыя па выратаванні гарнякоў, якія правялі ў шахце Сан-Хасэ 69 дзён. Мяркуецца, што яна працягнецца 36 гадзін.

Шахцёраў падымаюць на паверхню ў спецыяльнай капсуле (гл. "Звязду" за 29 верасня), здольнай змясціць толькі аднаго чалавека. Даўжыня шляху складае 625 метраў. На выхадзе шахцёраў сустракаюць сваякі. За фінальнай часткай выратавальнай аперацыі ў прамым эфіры сочаць тэлеканалы па ўсім свеце. Адзін з выратаваных гарнякоў прыхапіў з шахты сувенір на памяць — торбу з камянямі і кавалкамі пароды. На момант падпісання нумара ў друк і выратавальнікі вывелі на паверхню 20 з 33 гарнякоў, заблакіраваных пад зямлёй у выніку аварыі.

33 гарнякі апынуліся заблакіраванымі пад зямлёй у выніку абвалу пароды на шахце 5 жніўня. Першы час яны правялі ў поўнай ізаляцыі, выратавальнікам атрымалася знайсці гарнякоў толькі праз 17 сутак. З заблакіраванымі шахцёрамі была ўсталяваная відэасувязь, пад зямлю наладзілі пастаўку кіслароду, вады, прадуктаў і медыкаментаў. Першапачаткова меркавалася, што на выратаванне гарнякоў пойдзе не менш за чатыры месяцы. Аднак работы па іх вызваленні ішлі хутчэй, чым чакалася, і ўжо да 9 кастрычніка было закончанае свідраванне шурфа, па якім гарнякоў падымаюць наверх.

Маскоўскі следчы вымагаў $700 тысяч

Памер сярэдняга хабару ў Расіі за год вырас да 30,5 тысячы рублёў, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на звесткі МУС РФ. Месяц таму Расстат паведаміў, што сярэдняя зарплата дзяржслужачых у краіне склала 35,3 тысячы рублёў.

У 2009 годзе сярэдні хабар у Расіі склаў 23,1 тысячы рублёў. Пакуль сёлета каля 20 тысяч службовых асоб былі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці. Акрамя таго, праваахоўныя органы зарэгістравалі амаль 6 тысяч фактаў атрымання хабару. У канцы ліпеня Дэпартамент эканамічнай бяспекі МУС сцвярджаў, што ў першым паўгоддзі 2010 года сярэдні памер хабару ў Расіі складаў 44 тысячы рублёў. А ў Маскве следчы падазраецца ў атрыманні хабару ў памеры 700 тысяч долараў. Ён быў адным з членаў аператыўнай групы, якая займалася расследаваннем крымінальнай справы. Выкарыстоўваючы матэрыялы справы, следчы сумесна з трыма сваімі знаёмымі ўвёў у зман абвінавачанага ў хакерстве масквіча адносна таго, што можа паўплываць на ход расследавання. За свае дзеянні яны запатрабавалі ад падазраванага 700 тысяч долараў. Зладзеяў арыштавалі пры атрыманні паўтара мільёна рублёў і аўтамабіля Mercedes-Benz Е280, кошт якога ацэньваецца ў 1,4 мільёна рублёў.

Легендарнай "жалезнай лэдзі" — 85

У адной з самых вядомых жанчын у сусветнай палітыцы ўчора быў юбілей — Маргарэт Тэтчар споўнілася 85 гадоў. "Жалезная лэдзі" стала адзінай жанчынай-прэм'ерам у гісторыі Вялікабрытаніі.

Яна тройчы прыводзіла кансерватыўную партыю да перамогі на выбарах, і ўзначальвала ўрад на працягу больш чым 11 гадоў. Цяпер, калі да ўлады праз 13 гадоў зноў прыйшлі кансерватары, яе ўспамінаюць усё часцей. Цяперашні кіраўнік кабінета міністраў Злучанага Каралеўства Дэвід Кэмеран любіць ўспамінаць пра лепшыя традыцыі, закладзеныя ў час кіравання Тэтчар, якая стаяла на чале брытанскага ўрада, і абяцае працягваць іх.

На ежу з McDonald's не распаўсюджваюцца законы прыроды!

10 красавіка гэтага года мастачка Салі Дэвіс, якая жыве ў Нью-Ёрку, купіла ў рэстаране хуткага харчавання McDonalds дзіцячы набор Happy Meal, які складаецца з гамбургера і дзіцячай порцыі бульбы-фры, і пасля спрэчкі з сябрам вырашыла праверыць, як хутка ежа сапсуецца.

Вынікі эксперыменту апынуліся шакіруючымі: праз паўгода знакаміты фастфуд застаўся такім жа свежым на выгляд, як у дзень куплі. Атрымалася, што на прадукцыю McDonald's не дзейнічаюць законы прыроды: у булачкі, якая стала навобмацак "пластыкавай", з'явіўся акрылавы бляск, аднак ні яна, ні катлета, ні бульба-фры не страцілі свайго таварнага выгляду. З-за кансервантаў?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чылійскіх шахцёраў падымаюць на паверхню 13 кастрычніка каля 5 гадзін раніцы па беларускім часе ў Чылі пачалася аперацыя па выратаванні гарнякоў, якія правялі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика