На міжнародныя рынкі і да якасці жыцця — праз стандарты. 21.by

На міжнародныя рынкі і да якасці жыцця — праз стандарты

14.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 кастрычніка — сусветны Дзень стандартызацыі.

У краіне нарматыўная база зараз ахоплівае практычна ўсе галіны эканомікі і актыўна развіваецца. У 2009-2010 гадах прынятыя 1 200 дзяржаўных стандартаў (СТБ). Узровень гарманізацыі дзяржаўных стандартаў з сусветнымі за гэты перыяд дасягае 70 працэнтаў. У 2011 годзе плануецца, напрыклад, распрацаваць дзяржаўныя стандарты ў чыгуначнай галіне — гэта стандарты, якія ўстанаўліваюць патрабаванні да пасажырскіх вагонаў, абслугоўвання пасажыраў на чыгуначных вакзалах і самім транспарце, паслуг грамадскага харчавання ў пасажырскіх цягніках і экспедытарскіх паслуг.

У наступным годзе таксама мяркуецца распрацоўка дзяржаўных стандартаў у галіне энергаспажывання і аховы навакольнага асяроддзя, заснаваных на найноўшым заканадаўстве Еўрасаюза. Гаворка ідзе пра дзяржстандарты, што ўстанаўліваюць паказчыкі энеграспажывання ў рэжыме чакання для бытавой электрычнай і электроннай апаратуры, патрабаванняў экалагічнага праектавання рухавікоў, патрабаванні па абмежаванні энергаспажывання тэлевізараў ў рэжыме нармальнай эксплуатацыі і чакання.

Акрамя гэтага, з 1 студзеня 2011 года ўводзяцца стандарты на лён, шарсцяную пражу, выкарыстанне якіх павысіць іх якасць і канкурэнтаздольнасць. На працягу наступнага года запланаваная распрацоўка стандартаў па абазначэнні памераў бялізны для жанчын і дзяўчынак, дапаўненні сімвалаў па догляду за тэкстыльнымі вырабамі, якія б адлюстроўвалі больш сучасныя спосабы догляду.

У 2011 годзе плануецца распрацоўка дзяржаўных стандартаў на метады кантролю малака і малочнай прадукцыі, вады, а таксама дзяржстандартаў, якія ўстанаўліваюць патрабаванні да маслатлушчавых прадуктаў, кандытарскіх вырабаў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 кастрычніка — сусветны Дзень стандартызацыі. У краіне нарматыўная база зараз ахоплівае практычна ўсе галіны эканомікі і актыўна развіваецца. У 2009-2010 гадах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика