"Родны край" ужо з месяц, як у продажы. 21.by

"Родны край" ужо з месяц, як у продажы

14.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кніжныя паліцы запоўненыя рознымі календарамі на 2011 год. Але няма "Роднага краю". Можа тыя, хто яго выдае, лянівыя, а можа спецыяльна спазняюцца, каб "Родны край" не куплялі: будзе прычына спыніць яго выпуск. Перадайце выдаўцам гэтага календара "шчырае прывітанне" і "падзяку" за іх ляноту, адсутнасць гонару за роднае слова. Ужо сёння час складаць "Родны край" на 2012 год, каб не быў апошнім.

Міхаіл Трафімавіч ЧАРНЯЎСКІ, к.п. Нарач Мядзельскага раёна.

к.п. Нарач Мядзельскага раёна.

Трэба сказаць, што паважаны Міхаіл Трафімавіч напісаў свой невялікі ліст на зваротным баку невялікай вокладкі ад "Роднага краю" за 2000 год. Відаць, наўмысна. А ўвогуле такія пытанні за апошнія гады ён задаваў неаднойчы. Толькі, падаецца, чытач, як і ў адзін з папярэдніх разоў, дарэчы, зноў паспяшаўся з абвінавачваннямі.

— Каляндар "Родны край" на 2011 год ужо выйшаў, ён у продажы, паступае ў гандаль па заяўках кнігарняў, — адказаў "Звяздзе" па сутнасці пытання заяўніка намеснік міністра інфармацыі Ігар ЛАПЦЁНАК. — Выдавала яго тое ж выдавецтва, што і раней — "Беларусь". Больш таго, згодна з практыкай, што склалася, як толькі аддрукуюць каляндар на наступны год, тут жа пачынаецца праца над календаром, які пабачыць свет праз год. Бо гэта ж справа не аднаго дня: трэба назапасіць інфармацыю, адсачыць вынікі па продажы папярэдняга накладу.

— Сёлетні наклад календара — 9 тысяч асобнікаў, адпускны кошт ад выдаўца — 2 788 рублёў, значыць, у розніцу ён будзе каштаваць у сярэднім 3,6 тысячы рублёў, — удакладніла нам пазней начальнік аддзела маркетынгу выдавецтва "Беларусь" Марына ЛАНЦЭТАВА. — У продажы "Родны край" ужо каля месяца — ва ўсіх абласцях. Дадатковых накладаў мы, як правіла, не выпускаем, таму ахвотным набыць яго трэба актыўна цікавіцца яго наяўнасцю ў продажы.

— Наклад фарміраваўся, зыходзячы з заявак ад кнігарняў, яны, у сваю чаргу, — з адпаведнага попыту за апошнія гады, — вярнуўся па нашай просьбе да звыклай ужо тэмы намеснік міністра. — Спачатку меркавалася, што ён будзе большым, але, з іншага боку, як сведчыць практыка, у календара ужо сфарміраваўся свой устойлівы кантынгент пакупнікоў, які чакаюць яго выхаду, цікавяцца ім у продажы. Дадатковы наклад ніводнага разу не выпускаўся, бо ёсць рызыка, што ён не разыдзецца. Нагадаю пра тое, пра што ўжо гаварыў неяк раней. З накладу ў 10 тысяч асобнікаў незапатрабаванымі неяк засталіся больш за 3,7 тысячы перакідных календароў, у выніку чаго страты выдавецтва склалі 8 мільёнаў рублёў. За два гады — 2005-ы і 2006-ы — нераспрададзенымі засталіся больш за 6,2 тысячы перакідных і адрыўных асобнікаў на суму каля 12 мільёнаў рублёў. Між тым выпуск такіх календароў адносіцца да сацыяльна-значнай літаратуры, ён датуецца з бюджэту. Да таго ж, магу сказаць, што калі наклад "Роднага краю" на 2009 год быў 7 тысяч асобнікаў, дык на наступны год, як бачыце, ён большы — 9 тысяч. Вырашылі, няхай будзе некалькі больш, чым некаму не хопіць.

Як зазначыў далей Ігар Лапцёнак, хацелася б, каб каляндар з'яўляўся ў продажы некалькі раней — у жніўні. Попыт на яго быў бы большым, лічыць намеснік міністра інфармацыі, у тым ліку за кошт тых жа турыстаў, якія актыўна ў гэтую пару года наведваюць краіну.

— А з іншага боку..., — разважае далей Ігар Мікалаевіч, — Па-першае, як ужо гаварыў, той, хто канкрэтна чакае выхаду "Роднага краю", прыкладна ведае пра гэты час і актыўна цікавіцца яго набыццём. Па-другое, большасць астатніх людзей звычайна пачынаюць цікавіцца ўвогуле літаральна ўсімі календарамі толькі ў канцы года. Што недзе цалкам лагічна: адзін год заканчваецца, наперадзе наступны — можна і каляндар абнавіць. Па-трэцяе, каляндар выходзіць увосень яшчэ і па аб'ектыўных прычынах, паколькі не хочацца, каб у ім былі памылкі. Значыць, інфармацыю, што выкарыстоўваецца ў календары, трэба ўдакладніць, праверыць. Гэта некалькі зацягвае выхад у свет "Роднага краю".

...Нам застаецца толькі параіць спадару Чарняўскаму: як і ў папярэднія гады, каляндар — ужо ў продажы. Выдаўцы не ленаваліся, і ім сапраўды можна сказаць дзякуй. Без усялякіх двукоссяў. І — шукаць "Родны край" у кнігарнях.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кніжныя паліцы запоўненыя рознымі календарамі на 2011 год. Але няма "Роднага краю". Можа тыя, хто яго выдае, лянівыя, а можа спецыяльна спазняюцца, каб "Родны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика