Жанчыны ахоўваюць, жанчын ахоўваюць. 21.by

Жанчыны ахоўваюць, жанчын ахоўваюць

14.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзень маці — міжнароднае свята ў гонар маці. У розных краінах яно выпадае на розныя даты, а ў нас прымеркаванае да самага што ні на ёсць ахоўнага свята — Пакровы Прасвятой Багародзіцы. Традыцыйна з 8 па 14 кастрычніка ў Беларусі праходзіў Тыдзень маці.

Паводле слоў намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Веры ЛАБКОВІЧ, у краіне створаныя неабходныя ўмовы для паўнацэннага мацярынства, і надалей прымаюцца меры па планамерным паляпшэнні становішча беларускіх сем'яў і жанчын-маці. Сістэма сацыяльных дапамог, гарантый і льгот сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, у Беларусі — адна з самых эфектыўных сярод краін СНД.

Як вядома, з 1 студзеня памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў устаноўлены на ўзроўні 100 працэнтаў БПМ, што складае 274 510 рублёў. Дапамога па доглядзе дзіцяці пасля 3 гадоў складае 82 350 рублёў. Сёлета сярэднямесячны памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 37 працэнтаў і склаў 262,6 тыс. рублёў, сярэднямесячны памер дапамогі на дзяцей пасля 3 гадоў павялічыўся на 9,6 працэнта і склаў 78,8 тыс. рублёў. У праект Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі разам з іншымі мерамі матэрыяльнага стымулявання закладваецца павышэнне памеру аднаразовай і штомесячнай дапамог. Запланавана ў краіне і павелічэнне працягласці дародавага водпуску на 14 каляндарных дзён.

154 цэнтры сацыяльнага абслугоўвання аказваюць дапамогу больш як 330 тысячам сем'яў. У Мінску і Гомелі дзейнічаюць цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей. Для аказання сацыяльных паслуг жанчынам з дзецьмі, якія трапілі ў экстрэмальную сітуацыю, на базе тэрытарыяльных цэнтраў створана 30 крызісных пакояў. За першае паўгоддзе гэтага года па такую дапамогу звярнулася 51 жанчына.

У студзені—жніўні гэтага года нарадзілася 71 745 дзяцей — 98 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2009 года. Рост народжаных дзяцей адбыўся ў гарадскіх пасяленнях Віцебскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Самы высокі каэфіцыент нараджальнасці ў Брэсцкай вобласці. Там жа пражывае і самая вялікая колькасць шматдзетных сем'яў.

Водпуск па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў можа быць прадастаўлены сёння любому члену сям'і. На 1 студзеня ў такім водпуску знаходзіліся 2185 бацькоў, 61 дзед і 265 бабуль і больш як 220 тысяч матуль.

Такая гарантыя, як прадастаўленне аднаго свабоднага ад работы дня на тыдні распаўсюджваецца на шматдзетныя сем'і і сем'і, дзе выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў. У хуткім часе сем'і, у якіх выхоўваецца двое дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, змогуць скарыстацца правам аднаго свабоднага ад работы дня ў месяц незалежна ад таго, ці прадугледжаная гэта льгота калектыўным дагаворам. На сёння такі дзень прадастаўляецца толькі на ўмовах, прадугледжаных працоўным дагаворам.

У Беларусі сёння 4,5 тысячы дзяцей-сірот і 21,4 тысячы дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. З усёй гэтай колькасці ў сем'ях апекуноў, прыёмных сем'ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу і дзіцячых вёсках выхоўваецца звыш 18 тысяч дзяцей. Паводле слоў начальніка ўпраўлення выхаваўчай і ідэалагічнай работы Нацыянальнага інстытута адукацыі Наталлі КАТОВІЧ, у 2008 годзе грамадзяне Беларусі ўсынавілі 536 дзяцей, 2009-м — 585. Грамадзяне Італіі ў 2008 годзе ўсынавілі 5 дзяцей, 2009 — 26, 2010 — 39.

Усе беларускія жанчыны маюць доступ да дародавага і пасляродавага медыцынскага абслугоўвання. Важная роля ў захаванні і ўмацаванні здароўя жанчын і дзяцей, у зніжэнні перынатальных, мацярынскіх і дзіцячых страт належыць рознаўзроўневай сістэме арганізацыі аказання меддапамогі. Перынатальная дапамога аказваецца на чатырох тэхналагічных узроўнях: першы — раённы (гарадскі), другі — міжраённы (гарадскі), трэці — абласны (гарадскі) і чацвёрты — рэспубліканскі (РНПЦ "Маці і дзіця").

— Наш цэнтр аб'яднаў акушэрскую, гінекалагічную, педыятрычную і медыка-генетычную службы, — тлумачыць загадчык аддзялення планавання сям'і і дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій РНПЦ "Маці і дзіця" Ала КАМЛЮК. — Акушэрская служба дапамагае жанчынам з цяжкімі спадарожнымі захворваннямі, гінекалагічная мае на ўвазе правядзенне складаных высокатэхналагічных аперацый. Дзейнічае і кансультатыўна-поліклінічная служба, даступная жанчынам ва ўзросце да 65 гадоў.

З 2007 года цэнтр "Маці і дзіця" ўкараніў метад экстракарпаральнага апладнення — высокатэхналагічнага метаду лячэння бясплоднасці. Падобная служба павінна развівацца і далей. Краіне, у якой дзесьці кожная шостая пара не можа мець дзяцей без дапамогі медыцыны, патрэбныя яшчэ некалькі цэнтраў, дзе прымяняўся б гэты метад, адзначае Ала Камлюк. Паводле звестак цэнтра "Маці і дзіця", цяжарнасць пры прымяненні ЭКА надыходзіць у 38 працэнтах выпадкаў, што адпавядае міжнародным нормам. У цэнтры арганізаваны поўны цыкл вядзення будучай маці — ад моманту прыходу, пачатку абследавання, высвятлення прычын да моманту дзетараджэння.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень маці — міжнароднае свята ў гонар маці. У розных краінах яно выпадае на розныя даты, а ў нас прымеркаванае да самага што ні на ёсць ахоўнага свята — Пакровы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика