Каб не скарачаць колькасці рэйсаў, выкарыстоўваецца тарыфная карэкціроўка. 21.by

Каб не скарачаць колькасці рэйсаў, выкарыстоўваецца тарыфная карэкціроўка

14.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхар вёскі Раванічы Чэрвеньскага раёна Іван Паўлавіч Уласавец папрасіў тлумачэнняў адносна транспартнага абслугоўвання, дакладней, тых прынцыпаў аплаты за праезд, якія існуюць, і якія, як можна было зразумець, не задавальняюць чытача.

— Чаму, скажыце, вясковец павінен плаціць на 35 рублёў больш за адзін кіламетр праезду? — пытаўся заяўнік.

Мы спрабавалі патлумачыць, што такая пастаноўка пытання — не зусім карэктная. Трэба ведаць дакладна, пра якія маршруты ідзе гаворка: прыгарадныя ці міжгароднія, якімі аўтобусамі яны абслугоўваюцца (з мяккімі ці цвёрдымі крэсламі), размова ідзе пра звычайныя ці экспрэсныя, хуткасныя рэйсы. А яшчэ лепш было б назваць канкрэтны рэйс (адкуль і калі ідзе, у які час, якім аўтапаркам абслугоўваецца), каб можна было падрабязна разабрацца ў сітуацыі. Іван Паўлавіч адмовіўся агучыць такую інфармацыю. У выніку сумеснымі намаганнямі мы сфармулявалі тое, што цікавіла чытача.

Ён упэўнены, што ўсе прыгарадныя маршруты па Чэрвеньскім раёне — толькі хуткасныя. Адзін кіламетр праезду ў іх каштуе: у аўтобусах з цвёрдымі крэсламі — 153 рублі, з мяккімі — 158 рублёў. У той жа час, сцвярджаў далей чытач, усе міжгароднія маршруты, якія пралягаюць па тэрыторыі раёна, лічацца звычайнымі, з адпаведнымі тарыфамі. так, адзін кіламетр праезду ў іх каштуе: у аўтобусах з цвёрдымі крэсламі — 118 рублёў, з мяккімі — 122 рублі. Адсюль і агучанае вышэй пытанне наконт "пераплаты" 35 рублёў за кіламетр праезду: Іван Паўлавіч вылічыў розніцу паміж самым дарагім "мяккім" прыгарадным хуткасным маршрутам і самым танным "цвёрдым" звычайным міжгароднім (што зноў жа, як падаецца, не зусім карэктна, паколькі пасажыр мае права выбару). Тым не менш мы спыніліся менавіта на такой фармулёўцы пытання, якое потым пераадрасавалі спецыялістам РУП "Мінскаблаўтатранс": чаму пасажыр, які едзе ў адным і тым жа накірунку аднолькавую колькасць кіламетраў, плаціць па-рознаму за білет?

— Ёсць пастанова Міністэрства эканомікі, што перавозчык — у нашым выпадку гэта аўтапарк № 20 Чэрвеня, калі мы гаворым пра прыгарадныя перавозкі, — мае права ўстанаўліваць тарыфы на перавозкі, зыходзячы з даходаў, выдаткаў, акупнасці гэтых перавозак, — распавяла вядучы інжынер аддзела пасажырскіх перавозак прадпрыемства Тамара ЕРМАЛАЕВА. — Не згодная з пасажырам, што абсалютна ўсе прыгарадныя маршруты — толькі хуткасныя. Калі б ваш чытач пагадзіўся назваць які канкрэтны маршрут, можна было б аператыўна праверыць усю інфармацыю па ім. А ўвогуле магу сказаць, што ёсць кірункі, дзе дастатковы пасажырапаток, і павялічваць тарыфы за праезд на такіх маршрутах няма патрэбы. А могуць быць дальнія кірункі, напрыклад, да мяжы раёна з суседнім Бярэзінскім, дзе пасажыраў на маршрутах не так і шмат. Але і на іх рэйсы павінны выконвацца — хоць бы як мінімум на ўзроўні сацыяльных стандартаў. Якая ў гэтым выпадку будзе акупнасць рэйсаў аўтобуса? Аўтапарк жа не можа ўвесь час працаваць са стратамі. Таму і ўводзяцца хуткасныя маршруты. Інакш давялося б скарачаць колькасць гэтых рэйсаў, што непазбежна выкліча, як было некалі, калі была спроба пайсці на такі крок, шмат нараканняў і скаргаў ад насельніцтва: маўляў, вярніце рэйсы ўдзень, бо дзецям няма як вяртацца са школы дадому.

Таму ўжо даволі працяглы час выкарыстоўваецца толькі тарыфная рэгуліроўка такіх сітуацый. Увогуле па краіне тарыфы на прыгарадныя аўтобусныя перавозкі апошні раз змяняліся 16 ліпеня гэтага года, у той жа час на некаторых маршрутах дзейнічае тарыф 80 рублёў за адзін кіламетр праезду на звычайных маршрутах і 104 рублі на хуткасных яшчэ ў адпаведнасці з пастановай Мінаблвыканкама ад 22 студзеня 2006 года.

Вернемся да міжгародніх аўтобусных маршрутаў і тарыфаў на праезд. Зразумела, чаму тарыфы тут некалькі меншыя: у адпаведнасці з большай адлегласцю і білет на такі аўтобус каштуе больш. Гэта па-першае. Па-другое, частка выдаткаў кампенсуецца якраз "мясцовымі" пасажырамі, якія карыстаюцца паслугамі міжгародніх маршрутаў на тэрыторыі свайго раёна.

Напрыканцы размовы Тамара Юр'еўна зазначыла, што яе працоўны тэлефон — гэта адначасова і тэлефон "гарачай лініі" прадпрыемства. Па ім пасажыры могуць выказваць свае прапановы, скаргі, пажаданні адносна працы гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтобусных маршрутаў у сталічнай вобласці. Тэлефанаваць можна ў будныя дні з 8.30 да 17.30 па нумары ў Мінску 294 15 91.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар вёскі Раванічы Чэрвеньскага раёна Іван Паўлавіч Уласавец папрасіў тлумачэнняў адносна транспартнага абслугоўвання, дакладней, тых прынцыпаў аплаты за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика