Атлант-М адкрыў новы аўтацэнтр
14.10.2010
—
Новости Общества
|
У Мінску адкрыўся новы дылерскі цэнтр Volkswagen — "Атлант-М Уручча". У ім адначасова можна размясціць да 18 аўтамабіляў на плошчы ў тысячу квадратных метраў, што дазваляе выставіць увесь мадэльны рад маркі "Фальксваген". У цэлым аўтацэнтр займае тэрыторыю каля 30 тысяч квадратных метраў, на якіх, акрамя будынку аўтацэнтра знаходзіцца паркоўка для кліентаў на 50 аўтамабіляў і спецыяльная траса для пробных паездак на новым Touareg, а пляцоўка склада новых аўтамабіляў размешчана на некалькіх ярусах даху аўтацэнтра. Таксама ў новым аўтацэнтры размешчана сэрвісная зона, дзе на плошчы ў тысячу квадратных метраў адначасова можа абслугоўвацца болей за тузін аўтамабіляў: там усталяваныя 15 пад'ёмнікаў, унікальная дыягнастычная лінія, а таксама спецыяльны заезд і пад'ёмнік для тых, хто карыстаецца паслугай Express Servіce. Як адзначылі прадстаўнікі кампаніі, аддзел продажаў новага аўтацэнтра аказвае поўны спектр паслуг па выбары аўтамабіля, а таксама па прыёме ў залік па сістэме trade-іn. Іван СТУЖКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску адкрыўся новы дылерскі цэнтр Volkswagen — "Атлант-М Уручча". У ім адначасова можна размясціць да 18 аўтамабіляў на плошчы ў тысячу квадратных метраў, што...
|
|