Калі не забаронена, то можна?. 21.by

Калі не забаронена, то можна?

14.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прапануе змяніць падыходы да выдачы працоўных рэкамендацый інвалідам — аб гэтым паведаміла намеснік міністра Валянціна Каралёва.

Не сакрэт, што цяпер людзям з абмежаванымі магчымасцямі ў працоўных рэкамендацыях часта робіцца запіс "непрацаздольны" або прапануецца ўладкаванне дворнікамі, прыбіральшчыкамі, ліфцёрамі. Пры гэтым калі-нікалі выснова аб поўнай непрацаздольнасці падлягае сумненню. А прапановы шукаць варыянты прыбіральшчыкаў ці дворнікаў падаюцца нерэальнымі, і асабліва ў сельскай мясцовасці і малых гарадах, дзе падобных вакансій няшмат. У сувязі з гэтым, лічаць у міністэрстве, трэба змяняць падыходы: замест рэкамендацый канкрэтных прафесій неабходна проста вызначаць віды работ, якія ў кожным канкрэтным выпадку не падыходзяць па стане здароўя. Плюс да таго, мяркуе Валянціна Каралёва, ёсць сэнс падумаць аб павелічэнні тэрміну працоўнай адаптацыі інвалідаў.

Дарэчы, статыстыка сведчыць, што цікавасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі да працаўладкавання стабільна павышаецца. Калі ў 1995 годзе па дапамогу ў пошуках працы ў службу занятасці насельніцтва звярнулася 1,6 тыс., то летась — 5,8 тыс. інвалідаў.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прапануе змяніць падыходы да выдачы працоўных рэкамендацый інвалідам — аб гэтым паведаміла намеснік міністра Валянціна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика