АБЗАЦ
15.10.2010
—
Новости Общества
|
У Беларусі з 2001 года стабілізавалася захваральнасць цяжарных жанчын, паведаміў галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрствы аховы здароўя Аляксандр Барсукоў. У 2009 годзе ў сярэднім 73 жанчыны са 100 мелі падчас цяжарнасці тое ці іншае захворванне, якое зніжае якасць развіцця плода, які знаходзіцца ва ўлонні, і прыводзіць да пагаршэння здароўя дзяцей. У наш час каля чвэрці цяжарных жанчын у рэспубліцы маюць прыкметы пагрозы спынення цяжарнасці. Міліцыя затрымала ў Мінскім раёне двух хлопцаў, якія збіралі галюцынагенныя грыбы. Затрыманы маладыя людзі ў розны час, але на адным і тым жа полі. Адзін з іх, жыхар Мінска 1990 года нараджэння, сабраў 11,2 грама грыбоў; другі, мінчанін 1987 года нараджэння, — больш за 30 грамаў. Апошні нядаўна вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі. Грыбы канфіскаваныя, а экспертыза пацвердзіла, што яны ўтрымоўваюць псілацын (псіхатропнае рэчыва). У Мінску на 760-м кіламетры ўчастка чыгункі Мінск Паўночны — Масюкоўшчына пры правядзенні будаўніча-мантажных работ палябойнай устаноўкай на базе шасі аўтамабіля КРАЗ-250 загінуў машыніст палябойнай устаноўкі. Накіравальная страла даткнулася да дроту высакавольтнай кантактнай сеткі, і адбылося ўзгаранне. Машыніст спачатку пакінуў салон машыны, але затым вярнуўся па забытыя рэчы. Дакрануўшыся да ручкі дзвярэй, ён і загінуў у выніку ўдару электратокам. Незвычайны пасажыр прыляцеў учора ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск" з Калінінграда. Упершыню самалётам "Белавія" даставілі 10-месячнае львяня. Учора львяня грузавым мікрааўтобусам даставілі на новае месца жыхарства — у Віцебскі заапарк. Як адзначылі ў "Белавія", сярод жывёл, якія карыстаюцца разам са сваімі гаспадарамі паслугамі авіятранспарту, лідзіруюць коткі і сабакі. Лёталі тхары і малпы, але самым запамінальным быў пералёт у Баку з двума кракадзіламі ў 2009 годзе. Доўгія хвасты кракадзілаў давялося закруціць, інакш яны не змясціліся б у багажны адсек. ПОЎНЫ АБЗАЦ У сталіцы Шатландыі паставяць помнік бураму мядзведзю, які браў удзел у Другой сусветнай вайне і ваяваў супраць войска гітлераўцаў у складзе польскага падраздзялення. Па словах скульптара Алана Херыота, будучы манумент будзе ўяўляць сабою кампазіцыю са статуі мядзведзя Войтэка і салдата Прэндзіса, які даглядаў ляснога драпежніка. Гісторыя Войтэка пачалася, калі байцы 22 роты польскага корпуса падабралі медзведзяня. Палякі далі яму мянушка Радавы Войтэк, у перакладзе з польскай яго імя азначала "ўдачлівы ваяр". Ён не толькі паднімаў настрой паплечнікам, але і сам здзейсніў нямала подзвігаў на палях бітваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдакцыя амерыканскага мужчынскага часопіса Esquіre склала сэксуальны атлас планеты, які складаецца з самых прывабных прадстаўніц 195 краін свету. У атлас трапілі... |
|