Дзе вяселле, там і Купідоны. 21.by

Дзе вяселле, там і Купідоны

15.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гламурная калектывізацыя

Днямі ў Мінску ўручалі першую ў Беларусі вясельную прэмію "Залаты купідон". Конкурс прайшоў у сталічным клубе "Арыён" і сабраў больш за 250 чалавек.

Як і ў кожная прэміі, у вясельнай таксама былі свае намінацыі: "адкрыццё года" , "прарыў года", "талент года"... У якасці прыза ўсе пераможцы атрымалі адмысловую статуэтку — залатога і сярэбранага Купідона.

— На сёння па адным толькі Мінску зарэгістравана больш за 100 вясельных агенцтваў, якія дапамагаюць мінчанам у арганізацыі такой важнай падзеі, як вяселле, — расказала "Звяздзе" прадстаўнік інтэрнэт-партала prazdnіk.by Ганна Камінская. — І гэтая прэмія стала сапраўды знакавай падзеяй у свеце вясельнай індустрыі: свае заслужаныя ўзнагароды атрымалі тыя, хто прапаноўвае насамрэч якасныя тавары і паслугі.

У склад журы конкурсу ўвайшлі дырэктар мадэльнага агенцтва Сяргей Нагорны, рускі рэжысёр Аляксей Дао, фларыст Ая Загарына, кіраўнік партала па вясельнай фатаграфіі Сяргей Міхаленка, суарганізатар праекта "Сямейныя Гонкі на лімузінах у Маскве" Аляксей Какорын і інш.

У планах экспертнага савета прэміі — выданне адмысловай Кнігі Вясельных Рэкордаў, прэзентацыя якой чакаецца ў пачатку вясельнага сезона 2011.

Мікола Бровар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі ў Мінску ўручалі першую ў Беларусі вясельную прэмію "Залаты купідон". Конкурс прайшоў у сталічным клубе "Арыён" і сабраў больш за 250 чалавек. Як і ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика