Персідскі леапард з Украіны пасяліўся ў Гродзенскім заапарку
16.10.2010
—
Новости Общества
|
Персідскі леапард з Украіны пасяліўся ў Гродзенскім заапарку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі заапарка. Леапарда прывезлі 13 кастрычніка з украінскага горада Роўна ў пару 14-гадовай самцы Тайне. "Жаніху" 3 гады. У заапарку спадзяюцца на з'яўленне ў будучым у пары сумеснага патомства, аднак ці прыме сябра самка, якая прывыкла да адзіноты, пакуль невядома. Адміністрацыя заасада штогод стараецца пашыраць разнастайнасць жывёл. У гэтым годзе таксама былі набыты пума, далёкаўсходнія кошкі. Усяго ў старэйшым заапарку Беларусі больш як 3,4 тыс. жывёл 312 відаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Персідскі леапард з Украіны пасяліўся ў Гродзенскім заапарку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі заапарка.
|
|