Міліцыянеры-парушальнікі?
16.10.2010
—
Новости Общества
|
На працягу двух гадоў міліцыянеры, жанатыя на роднымі сёстрамі, дапамагалі грамадзянам парушаць закон: бралі хабар за свае паслугі. Заведзеныя ў адносінах да іх крымінальныя справы ўжо перададзеныя ў суд. Як паведаміў "Звяздзе" Дзмітрый Януш, старшы следчы па важнейшых справах следчага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці, фігуранты крымінальных спраў — цяпер ужо былыя інспектар дарожна-патрульнай ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама і старшы ўпаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі правапарушэннямі Дубровенскага РАУС. Супрацоўнік ДАІ, як было ўстаноўлена падчас следства, у перыяд з верасня 2009 года па люты гэтага года суправаджаў транспарт, на якім прадпрымальнікі вывозілі ў Расію металалом, каб там перапрадаць з добрай выгадай для сабе. Падаткі за сваю дзейнасць плаціць не хацелі, таму мелі патрэбу ў "прыкрыцці". За рэйс інспектар у якасці ўдзячнасці атрымліваў па 100—150 долараў. Таксама высветліліся яго ранейшыя справы. Аказваецца, у 2008 годзе ён, калі ўдзельнічаў у аглядзе аўтобусаў, якія перасякалі беларускую мяжу з боку Расіі, "заплюшчваў вочы" на тое, што прадпрымальнікі з парушэннямі ўвозілі парфуму. Устаноўлена, што за гэта ён узяў хабар — 300 долараў і два флаконы туалетнай вады агульным коштам 24 долары. А той, хто змагаўся з эканамічнай злачыннасцю, да гэтага служыў у сістэме выканання пакаранняў: адказваў за так званых "хімікаў". Дык вось: адзін з іх падчас адбывання пакарання ездзіў у Расію на заробкі, а добры "служака" прыкрываў яго і запаўняў усе неабходныя паперы. Памер падзякі — 1,5 мільёна рублёў. Швагры, як устанавілі следчыя, разам дапамаглі вывезці металалом у Расію. Калі ж расійскія памежнікі затрымалі чарговы груз (да мяжы без усякіх магчымых перашкод груз "вёў" супрацоўнік па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і атрымаў за гэта "ганарар" — 150 долараў), па дапамогу выехаў інспектар. Устаноўлена, што ў выніку адміністрацыйны пратакол склалі толькі ў адносінах да кіроўцы аўто, а прадпрымальнік "выйшаў з вады сухім". За гэта інспектар ДАІ атрымаў у якасці ўдзячнасці 100 долараў. Па сукупнасці былыя супрацоўнікі міліцыі могуць быць пазбаўленыя волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці... Вядома, толькі суд у выніку вынясення справядлівага прыгавору вырашыць, колькі гадоў былыя вартавыя закону правядуць у ізаляцыі ад грамадства. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу двух гадоў міліцыянеры, жанатыя на роднымі сёстрамі, дапамагалі грамадзянам парушаць закон: бралі хабар за свае паслугі. Заведзеныя ў адносінах да іх...
|
|