Раманчук заклікае не крытыкаваць адзін аднаго
18.10.2010 15:53
—
Новости Общества
|
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук заклікае іншых апазіцыйных прэтэндэнтаў не крытыкаваць адзін аднаго на цяперашнім этапе выбарчай кампаніі (збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў). Аб гэтым ён заявіў 18 кастрычніка на «Я прапаную накласці табу на крытыку адзін аднаго. Цяпер нам трэба працаваць з людзьмі, а не крытыкаваць адзін аднаго», — сказаў ён. Раманчук паведаміў, што падтрымлівае кантакты практычна з усімі апазіцыйнымі прэтэндэнтамі. Паводле яго слоў, пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты прэтэндэнты павінны сесці за стол перамоў для выхаду на адзінага кандыдата ад апазіцыі. «Калі ўсе бакі адкрыта выкажуць свае пазіцыі па гэтым пытанні, то, мяркую, у нас ёсць шанцы выйсці на адзінага кандыдата», — заявіў палітык. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук заклікае іншых апазіцыйных прэтэндэнтаў не крытыкаваць адзін аднаго...
|
|