У "вясельную" дарогу
19.10.2010
—
Новости Общества
|
Пасля бласлаўлення маладыя выходзілі ў двор і садзіліся на падводы, засланыя посцілкамі, упрыгожаныя стужкамі. Пад дугой або на шыі ў каня звінелі бразготкі, шархуны, званочкі... Жаніх ехаў першым, нявеста — наступнай (яна ідзе замуж, г. зн. услед за мужам). Парада сучаснікам. Лепш за ўсё ўпрыгожыць першую машыну вясельнага картэжу парай вялікіх металічных кольцаў, замацаваных на падстаўцы, усярэдзіне якіх будуць маленькія званочкі, (звон адгоніць нячыстую сілу), а таксама шарамі, стужкамі, кветкамі чырвонага і белага колераў. Пазбягайце экстравагантных сучасных упрыгажэнняў. Напрыклад, такіх, як пластмасавая (нежывая) лялька ці пара лебедзяў. Як толькі машыны вясельнага картэжу пачнуць рух, гэтыя лебедзі "разляцяцца" ў розныя бакі — вось так па жыцці пройдуць і маладыя, "адварочваючыся" адзін ад аднаго. Не варта выкарыстоўваць чужародныя нам традыцыі і чапляць пустыя кансервавыя слоікі на "хвост" аўтамабіля — нічога, акрамя "пустэчы", такое "ўпрыгажэнне" не сімвалізуе. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля бласлаўлення маладыя выходзілі ў двор і садзіліся на падводы, засланыя посцілкамі, упрыгожаныя стужкамі. Пад дугой або на шыі ў каня звінелі бразготкі,...
|
|