"Белая Русь" дапаможа сем'ям, якія пацярпелі ад пажараў лета 2010 года ў Ніжагародскай вобласці. 21.by

"Белая Русь" дапаможа сем'ям, якія пацярпелі ад пажараў лета 2010 года ў Ніжагародскай вобласці

20.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 кастрычніка Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" адправіла ў Ніжагародскую вобласць 6 халадзільнікаў сем'ям, якія пацярпелі ад пажараў лета 2010 года.

20 кастрычніка 2010 года аўтамашына з халадзільнікамі вытворчасці беларускага прадпрыемства ЗАТ "Атлант" прыбудзе да месца прызначэння: у сяло Верхняя Верэя, Выксунскага раёна, Ніжагародскай вобласці.

Сем'і Бабровых, Карпавых, Мышковых, Мілаванавых, Хазіевых і Шыкавых — усяго шэсць з многіх тых, хто пацярпеў ад пажараў лета 2010 года і пазбавіўся прытулку і маёмасці.

Бытавая тэхніка набытая за кошт сродкаў, сабраных членскіх узносаў, РГА "Белая Русь". Актыў Кастрычніцкай раённай арганізацыі г. Мінска выступіў з ініцыятывай аказаць дапамогу сем'ям, якія пацярпелі ў выніку стыхійнага бедства ў суседняй брацкай краіне. Прэзідыум Рэспубліканскага Савета РГА "Белая Русь" падтрымаў ініцыятыву і прыняў рашэнне аб аказанні дапамогі.

Дастаўку халадзільнікаў сем'ям пацярпелым ажыццёвіць ЗАТ "ГД БелГАЗаўтасэрвіс" Дэталі машын", рэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Напрыканцы ліпеня, жніўня і пачатку верасня 2010 года ў многіх рэгіёнах Расіі ўзнікла складаная пажарная абстаноўка з-за анамальнай гарачыні і адсутнасці ападкаў. Ніжагародская вобласць не стала выключэннем — там было ўведзена становішча надзвычайнай сітуацыі, ажыццёўлена эвакуацыя людзей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 кастрычніка Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" адправіла ў Ніжагародскую вобласць 6 халадзільнікаў сем'ям, якія пацярпелі ад пажараў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика