Дзве дачушкі і... сынок-сюрпрыз
20.10.2010
—
Новости Общества
|
Дзве дачкі і сынок нарадзіліся ў брастаўчанкі Ірыны Іванец на мінулым тыдні. Шчаслівыя сужэнцы Наталля і Ігар пакуль толькі вучацца ўсведамляць сябе шматдзетнымі бацькамі. Дзеці паявіліся на свет крыху раней за тэрмін, і іх выходжваюць у аддзяленні неанатальнай і інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, якім кіруе вядомы ў Брэсце доктар Сяргей Філатаў. Дзяўчынкі нарадзіліся вагой 1490 і 1410 грамаў, а хлопчык большы за сястрычак — 1680 грамаў. Але, як распавяла мама Наталля, — вельмі доўга яна лічыла сябе будучай мамай двайнят: падчас ультрагукавых даследаванняў сын "хаваўся" за дзяўчынкамі. Яго інкогніта раскрылі толькі незадоўга да родаў. "Будзе служыць у разведцы", — пажартаваў нехта з медперсаналу. А калі сур'ёзна, то маладой маме і дзецям трэба падлячыцца, набрацца сіл — для гэтага яны накіроўваюцца ў адпаведнае аддзяленне дзіцячай абласной бальніцы. Затым паўстане пытанне, дзе будзе жыць маладая вялікая сям'я пасля выпіскі. Наталля і Ігар Іванцы — чыгуначнікі, маюць аднапакаёвую кватэру. Але, магчыма, з бальніцы прыедуць адразу да бацькоў: маме траіх немаўлят спатрэбіцца дапамога бабулі малых. Дарэчы, мама нованароджаных нават і не ведала, што ёй належыць дзяржаўная дапамога ў выглядзе бясплатнай дзённай нянькі. Ёй пра гэта сказалі ў раддоме. Як паведаміў галоўны ўрач Брэсцкага абласнога раддома Анатоль Дашко, гэта ўжо другая трайня з пачатку года ў іх установе. А летась нарадзілася чатыры трайні і 73 пары двайнят. Цікава, што Брэсцкая вобласць — лідар у краіне па шматплодных родах. Чаму? Ніхто не ведае. Мабыць, прырода ўзялася папраўляць дэмаграфію краіны з прыгранічнай вобласці. Святлана ЯСКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве дачкі і сынок нарадзіліся ў брастаўчанкі Ірыны Іванец на мінулым тыдні. Шчаслівыя сужэнцы Наталля і Ігар пакуль толькі вучацца ўсведамляць сябе шматдзетнымі...
|
|