ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

20.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У парламенце Чачні адбыўся тэракт

Раніцай 19 кастрычніка ў цэнтры Грознага быў здзейснены тэракт — група баевікоў прарвалася ў рэспубліканскі парламент, падарвала адну ці некалькі бомбаў, пасля чаго ўчыніла перастрэлку з міліцыянерамі.

Праз некаторы час баевікоў удалося застрэліць (паводле розных крыніц было іх забіта ад двух да чатырох). Вядома, што ад рук тэрарыстаў загінулі два міліцыянеры і загадчык гаспадарчага аддзела парламента, мінімум 17 чалавек атрымалі раненні. Неўзабаве пасля тэракту кіраўнік МУС РФ Рашыд Нургаліеў, які выпадкова апынуўся ў Грозным, назваў Чачню "стабільным і бяспечным" месцам.

На французскія вуліцы выйшла паўмільёна дэманстрантаў

Да поўдня аўторка, 19 кастрычніка, на вуліцы Францыі, паводле звестак улад, выйшлі 480 тысяч дэманстрантаў, якія пратэстуюць супраць пенсійнай рэформы.

У параўнанні з папярэдняй акцыяй пратэсту колькасць мітынгуючых зменшылася. 16 кастрычніка, па афіцыйных звестках, прадстаўленых французскім міністэрствам унутраных спраў, пратэставаць на вуліцы французскіх гарадоў выйшлі 825 тысяч чалавек. Паводле заяў прафсаюзаў, колькасць пратэстуючых тады дасягнула трох мільёнаў. З-за забастоўкі работнікаў паліўных сховішчаў і портаў, праз якія ў краіну паступаюць імпартныя нафтапрадукты, а таксама з прычыны блакіравання нафтабаз, у Францыі адчуваецца недахоп паліва. Паводле звестак, якія прыводзіць Sky News, бензін скончыўся на 2500 заправачных станцыях з 12500, якія дзейнічаюць у краіне.

У Мексіцы канфіскавалі больш за 100 тон марыхуаны

Праваахоўныя органы Мексікі канфіскавалі 105 тон марыхуаны — найбуйнейшую за апошнія некалькі гадоў партыю гэтага наркотыку.

Груз марыхуаны, фасаванай у 10 тысяч упаковак, быў выяўлены ў горадзе Ціхуана, размешчаным на мяжы з ЗША. У рамках расследавання справы за перавозку 105 тон марыхуаны затрыманыя 11 чалавек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У парламенце Чачні адбыўся тэракт Раніцай 19 кастрычніка ў цэнтры Грознага быў здзейснены тэракт — група баевікоў прарвалася ў рэспубліканскі парламент,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика