АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

20.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінскае метро будзе праз 25 гадоў складацца з 4 ліній агульнай працягласцю 70 км. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дырэкцыі па будаўніцтве мінскага метрапалітэна. У другім паўгоддзі 2012 г. мяркуецца ўвесці ў эксплуатацыю станцыі "Пятроўшчына", "Міхалова", "Грушаўка". У наступным, 2013 годзе, намечана адкрыць станцыю "Малінаўка". А ў 2017 годзе мінчане змогуць карыстацца паслугамі 3-й лініі метро: адкрыецца яе першы ўчастак. Ён звяжа мікрараён Зялёны Луг з Курасоўшчынай і будзе складацца з 7 станцый ("Каржанеўскага", "Лошыцкая", "Аэрадромная", "Жукоўскага", "Вакзальная", "К.Цэткін", "Юбілейная"). 4-я лінія метро з'яднае тры лініі. Гэта будзе ў аддаленай перспектыве — прыкладна ў 2035 годзе.

Згоншчык "хуткай дапамогі" затрыманы ў Гродне. Малады чалавек, прагульваючыся каля бальніцы "хуткай дапамогі" ў абласным цэнтры, звярнуў увагу на службовую "Газэль" у двары медустановы. У замку запальвання машыны аказаліся ключы, якімі згоншчык паспяшаўся скарыстацца. Хутка да яго далучыліся сябры — хлопец і дзяўчына. Усе адправіліся катацца па горадзе. Кіроўца час ад часу ўключаў міргалку, а па мегафоне патрабаваў ад іншых удзельнікаў дарожнага руху саступіць дарогу. За некалькі гадзін маладыя людзі накаталі па горадзе каля 200 км. Спагнаны аўтамабіль заўважыў адзін з супрацоўнікаў міліцыі. Ён затрымаў аўтамабіль падчас чарговага прыпынку. Згоншчыкам аказаўся 23-гадовы гродзенец, які нідзе не працуе. Ён быў п'яны. Парушальніка змясцілі ў следчы ізалятар.

Маленькая дзяўчынка атруцілася валяр'янкай. 17 кастрычніка ў Клічаве з вострым медыкаментозным атручэннем была шпіталізаваная ў райбальніцу 2-гадовая дзяўчынка. Яна выпіла каля 10 таблетак валяр'янкі, якія па неасцярожнасці пакінула без нагляду маці. ПОЎНЫ АБЗАЦ   Школьнікі мелі намер здаць на металалом літы паркан Быхаўскай райбальніцы. З тэрыторыі бальніцы скрадзены паркан на суму больш за Вr6 млн. Як выявілася, такім чынам вырашылі падзарабіць школьнікі, якія хацелі здаць яго на металалом. На справу яны пайшлі ноччу і скралі з тэрыторыі медустановы элементы фігурнага паркану. Міліцыя хутка знайшла скрадзенае і вярнула гаспадарам. 15-гадовы падлетак, жыхар в. Мокрае, затрыманы. У дачыненні да яго 15-гадовага саўдзельніка мера спынення не прымянялася. Заведзеная справа.

У Балгарыі з мытнага склада сафійскага аэрапорта ў ноч на 18 кастрычніка скрадзена больш за 300 кг золата, 20 кг серабра і кілаграм плаціны. Буйная партыя каштоўных металаў была канфіскаваная мытнікамі ў жніўні пры спробе незаконна пераправіць яе з Балгарыі ў Турцыю. Як мяркуецца, крадзеж здзейсніла група з некалькіх чалавек. Каб схаваць сляды, злачынцы залілі іх віскі. Паліцыя вядзе расследаванне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школьнікі мелі намер здаць на металалом літы паркан Быхаўскай райбальніцы. З тэрыторыі бальніцы скрадзены паркан на суму больш за Вr6 млн. Як выявілася, такім чынам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика