Расія зменіць пенсійны ўзрост?. 21.by

Расія зменіць пенсійны ўзрост?

20.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На працягу некалькіх бліжэйшых гадоў у Расіі можа павялічыцца пенсійны ўзрост — пра гэта паведаміў міністр фінансаў гэтай краіны Аляксей Кудрын.

У прыватнасці, адзначыў Аляксей Кудрын, не выключана, што расійскія мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 62, а жанчыны — у 60 гадоў. Прычым альтэрнатывы гэтаму варыянту па сутнасці няма: у адваротным выпадку давядзецца павышаць падаткі ці страхавыя ўзносы. Праўда, адначасова Аляксей Кудрын зазначыў, што павышэнне пенсійнага ўзросту не адбудзецца ў адзін момант: хутчэй за ўсё расійская "пенсійная планка" стане павышацца паступова — на паўгода-год.

Дарэчы, варта заўважыць, што сярод дзяржаў былога Савецкага Саюза ранейшы пенсійны ўзрост (60 гадоў для мужчын і 55 — для жанчын) захаваўся толькі ў Расіі, ва Украіне і Беларусі. Разам з тым, як паведаміла ў гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны нашай краіны Валянціна Каралёва, сёння пытанне змянення пенсійнага ўзросту ў Беларусі не разглядаецца.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу некалькіх бліжэйшых гадоў у Расіі можа павялічыцца пенсійны ўзрост — пра гэта паведаміў міністр фінансаў гэтай краіны Аляксей Кудрын. У прыватнасці,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика