Аб'ём укладаў насельніцтва ў Пріорбанку пастаянна павялічваецца і з пачатку года вырас больш чым на 29%. 21.by

Аб'ём укладаў насельніцтва ў Пріорбанку пастаянна павялічваецца і з пачатку года вырас больш чым на 29%

20.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З пачатку 2010 года "Пріорбанк" ААТ праводзіць актыўную працу па пашырэнні рэсурснай базы за кошт прыцягнення сродкаў грамадзян. Сёння ў дэпазітнай лінейцы Пріорбанка кожны можа падабраць найлепшы для сябе варыянт. Тэрмін размяшчэння грашовых сродкаў вар'іруецца ад 1 месяца да 5 гадоў. Уклады прымаюцца ва ўсіх найбольш запатрабаваных валютах — беларускіх рублях, доларах ЗША, еўра і расійскіх рублях.

Стварэнне прывабных умоў ашчаджання ўкладаў, шырокая рэкламная кампанія ў сродках масавай інфармацыі, распрацоўка новых відаў дэпазітаў, а таксама гарантыя дзяржавы поўнай захаванасці грашовых сродкаў дазволілі банку сёлета павялічыць аб'ём укладаў насельніцтва больш чым на 29%. Рублёвыя дэпазіты грамадзян выраслі на 162%, уклады грамадзян у замежнай валюце павялічыліся на 12%.

Дадатная дынаміка прыросту назіралася і ў верасні гэтага года. Так, уклады ў беларускіх рублях выраслі на 6,9%, уклады ў замежнай валюце — на 7,1%.

Вынікам прынятых Пріорбанкам мераў па развіцці рэсурснай базы стала павелічэнне рынкавай долі банка па ўкладах насельніцтва з 6,3% да 6,5%.

* * *

"Пріорбанк" ААТ — даччыная кампанія Райффайзен Банк Інтэрнэшнл АГ (87,74% акцый). Па выніках 2009 г. у рамках Праграмы садзейнічання развіццю гандлю (Trade Facіlіtatіon Programme) ЕБРР прызнаў Пріорбанк "найбольш актыўным банкам па фінансаванні знешняга гандлю ў Рэспубліцы Беларусь". Часопіс Euromoney — вядучы сусветны штомесячны часопіс аб банкаўскай справе, фінансах і рынках капіталу — ганараваў Пріорбанк званнем "Лепшы банк у Беларусі" ў 2009 г. Вядомы фінансавы часопіс The Banker, які выпускаецца групай Fіnancіal Tіmes, прызнаў Пріорбанк "Банкам года" ў Беларусі ў 2009 г. Райффайзен Інтэрнэшнл надаў Пріорбанку званне "Лепшы банк у 2009 годзе" ў намінацыі "Павышэнне эфектыўнасці працы". Па выніках конкурсу "Лепшы прадпрымальнік 2009 года" Пріорбанк стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы банк па аказанні паслуг прадпрымальнікам" у Мінскай вобласці і лаўрэатам — у Гомельскай вобласці.

Аддзел маркетынгу і грамадскіх сувязяў "Пріорбанк" ААТ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку 2010 года "Пріорбанк" ААТ праводзіць актыўную працу па пашырэнні рэсурснай базы за кошт прыцягнення сродкаў грамадзян. Сёння ў дэпазітнай лінейцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика