Каля родных бяроз. 21.by

Каля родных бяроз

21.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дрэвы дапамагаюць людзям аднавіць душэўную раўнавагу
Для Раісы Рахацэвіч яе бярозы — гэта памяць пра бацькуБярозы пры сядзібе Раісы Рахацэвіч з вёскі Баравікі, што на Дзяржыншчыне, такія прыгожыя ўвосень! Увесну адорваюць сокам гаспадыню і яе суседзяў, у летнюю спёку — ствараюць прахалоду. Беластволая прыгажуня на Беларусі спрадвеку ў пашане. Гаючае лісце, гаючыя здольнасці мае сок, грыб чага, аматары папарыцца ў лазні любяць бярозавыя венікі. У міфах, паэзіі бяроза — дрэва-ахоўнік, якое сімвалізуе жаночы пачатак. А колькі вершаў ёй прысвечана! Для Раісы Апанасаўны яе бярозы — гэта алея памяці пра бацьку-ветэрана. Яна, расказвае, родам з вёскі Майскае Чэрыкаўскага раёна. Скончыла зааветтэхнікум, працавала на Магілёўшчыны. А замуж выйшла за ураджэнца Дзяржыншчыны, сям’я пусціла карані ў Баравіках. Кіраўніцтва калгаса “Праўда” дапамагло дом пабудаваць. На наваселле прыязджаў і бацька Раісы, Апанас Яфрэмавіч Пацюшкін. Ён, вялікі аматар прыроды, і параіў маладым пасадзіць ля сядзібы бярозавую алею. Прычым сам дапамагаў знайсці ў лесе дрэўцы, удзельнічаў у пасадцы. Прайшло 25 гадоў… Белая алея, больш за дваццаць дрэваў, вельмі ўпрыгожвае вёску. І нагадвае людзям пра салдата-пераможцу.
— Тата быў родам з 1914-га, з вёскі Майскае, што на Магілёўшчыне, — расказвае дачка. — Закончыў чыгуначнае вучылішча, працаваў памочнікам машыніста. Давялося яму ездзіць і ў Сібір, Казахстан… У 35-м бацьку прызвалі ў армію, быў на Фінскай вайне, пасля цяжкага ранення вярнуўся дадому. У час вайны фашысты праводзілі аблавы, у адну з іх трапіў і Апанас Яфрэмавіч. Прайшоў праз Магілёўскі канцлагер, збег і неўзабаве стаў байцом Чырвонай арміі. Усю вайну быў сапёрам, абясшкодзіў не адну сотню мінаў, асколкі насіў і ў целе... А Перамогу сустрэў у Кёнігсбергу, быў і на Далёкім Усходзе, пакуль не капітулявалі японскія мілітарысты.
Вярнуўся Апанас Яфрэмавіч у Майскае, да сям’і кавалерам двух ордэнаў Славы, са шматлікімі медалямі. Там пасадзіў пладовы сад, завёў пчол. У 1995-м яго не стала. Але і сёння яго сад у вёсцы Майскае, бярозавая алея ў Баравіках радуюць людзей. Дзеці Раісы Апанасаўны, Алег і Ірына, жывуць і працуюць у Мінску, часта наведваюць яе, дапамагаюць па гаспадарцы. Ёсць дзве ўнучкі і праўнучак Арсень. З гонарам расказваючы пра іх, Раіса Апанасаўна кажа: “Нашто лепшы клад, калі ў дзетках лад?”. Разам з сёстрамі — Клаўдзія жыве ў Санкт-Пецярбургу, Тамара — у суседняй Бяліцкаўшчыне — і дзецьмі яна наведвае магілы бацькоў у Майскім. Не парываецца сувязь пакаленняў… А калі, бывае, жанчыну адольвае сум ці трывога, яна падыходзіць да адной з бяроз, прытульваецца да яе. І, гаворыць,
становіцца лягчэй на душы — быццам пагаманіла з татачкам...

Лявон Целеш,
г. Дзяржынск.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дрэвы дапамагаюць людзям аднавіць душэўную раўнавагу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика