Уборка бульбы скончана
25.10.2010 13:42
—
Новости Общества
|
паведаміў А начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун. Сельгасарганізацыі краіны накапалі 890 тыс. т бульбы. «Калі ўлічваць буйныя фермерскія гаспадаркі, то ўвогуле сабрана 1 млн. 55 тыс. т»,- сказаў Уладзімір Гракун . Сярэдняя ўраджайнасць бульбы склала 188 ц/га, што на 27 ц больш, чым у мінулым годзе. Да канца тыдня завершыцца ўборка кукурузы на зерне. Паводле звестак на раніцу 25 кастрычніка, намалочана 711 тыс. т зерня пры сярэдняй ураджайнасці 66,2 ц/га. У мінулым годзе на аналагічную дату ўраджайнасць складала 64,2 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць - у Гродзенскай вобласці - 82,2 ц/га. У гаспадарках Беларусі прадаўжаецца ўборка цукровых буракоў. Культура ўбрана на 80% плошчаў. Накапана больш як 3 млн. т цукровых буракоў пры сярэдняй ураджайнасці 397,9 ц/га. У сярэднім цукрыстасць буракоў складае 14,8 працэнта пры норме 16 працэнтаў. Найбольшая ўраджайнасць - у Гродзенскай вобласці (458,8 ц/га). У лік дзяржзаказу адпраўлена 2 млн. 85 тыс. т цукровых буракоў (57,3 працэнта задання). Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі завяршылася ўборка бульбы, паведаміў А начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір...
|
|