У 2011 г. беларусы будуць аплачваць да 34% кошту паслуг ЖКГ
25.10.2010 14:58
—
Новости Общества
|
Плануецца, што ў наступным годзе жыхары Беларусі будуць аплачваць да 34% кошту дадаў Ліпень. «Прапрацоўваецца пытанне аб павелічэнні кампенсацыі насельніцтвам затрат на вытворчасць паслуг ЖКГ у наступным годзе. Гэта залежыць ад кошту энергарэсурсаў, узроўню заработнай платы насельніцтва», — сказаў намеснік міністра. Ён зазначыў, што кожны год у сферы ЖКГ распрацоўваюцца мерапрыемствы па аказанні платных паслуг насельніцтву, і гэта «дазваляе часткова пакрываць кошт паслуг ЖКГ». Ліпень таксама нагадаў, што з 2010 года былі адменены безнаяўныя жыллёвыя субсідыі на аплату камунальных паслуг для малазабяспечаных сем’яў. Зараз, паводле яго слоў, такую дапамогу сем’ям аказвае Міністэрства працы і сацабароны праз сацыяльныя дапамогі, якія ў тым ліку могуць быць патрачаныя і на аплату паслуг ЖКГ. «Але гэтая сума значна ніжэйшая ў параўнанні з той, якая даецца праз субсідыі», — прызнаў намеснік міністра. Паводле яго слоў, прымаюцца захады па ўдасканаленні гэтай працы для таго, каб мэтанакіравана аказваць дапамогу малазабяспечаным сем’ям. Прадугледжваецца, у прыватнасці, весці справаздачнасць, каб ведаць, якая частка сацыяльных дапамог затрачваецца сем’ямі на аплату Падзяліцца навіной:
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Плануецца, што ў наступным годзе жыхары Беларусі будуць аплачваць да 34% кошту жыллёва-камунальных паслуг. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 25 кастрычніка ў Мінску...
|
|