На катамаране — пад флагам “Белай Русі”. У грамадскую прыёмную Жабінкаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” чалавек можа звярнуцца заўсёды
26.10.2010
—
Новости Общества
|
Пенсіянер Валерый Дулевіч — не з тых аматараў, дакладней, “прафесіяналаў” абіваць парогі, якіх сёння хапае ў розных дзяржаўных установах. Праблема яго сапраўды набалелая. І не толькі аднаму яму не дае яна спакою. З тае пары, расказвае, як засыпалі вадаём непадалёк ад вуліцы Чарнака, вуліца ператварылася ў сапраўднае балота — ні прайсці ні праехаць, а пра агароды і гаворкі няма — плаваюць. Неабходна цэнтральная каналізацыя. З калектыўнай праблемай ён ужо звяртаўся ў раённую камунальную гаспадарку. Там каналізацыю прапанавалі пабудаваць грамадою, у складчыну. Але ж нават па самых сціплых падліках, нават пры часткова бюджэтным фінансаванні работа пацягне на 15 мільёнаў рублёў. Сапраўды, наўрад ці па сілах такая сума пенсіянерам, якія жывуць у праблемным раёне. Вось і дэлегавалі яны свайго адказнага прадстаўніка ў “Белую Русь” з новай надзеяй.Як расказаў “НГ” старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Аляксандр Апекуноў, пасля ўмяшання грамадскага аб’яднання людзям прапанаваны больш танны варыянт рашэння праблемы.У кнізе прыёму грамадзян тут штомесяц з’яўляецца не адзін дзясятак запісаў. Аляксандр Пятровіч, як кіраўнік з пакуль што невялікім стажам, гартае старонкі, уважліва ўчытваючыся ў вердыкт па тым ці іншым пытанні. Кажа, што яшчэ да яго папярэдніка людзі звярталіся з нагоды паляпшэння арганізацыі работы гарадскога парку культуры і адпачынку. Сёння пад флагам “Белай Русі” па мясцовым возеры ходзіць катамаран. Другі набылі камунальнікі. Ці варта казаць, што гэтыя паслугі ў невялічкім райцэнтры карыстаюцца павышаным попытам. Адным словам, пачатак ёсць. У справе навядзення жыццёвага камфорту грамадская і дзяржаўная структуры працуюць разам.— Наша задача — гэта найперш маніторынг сацыяльна значных пытанняў, якія больш за ўсё хвалююць людзей, — гаворыць намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Лашч, якому таксама нярэдка даводзіцца ладзіць прыём грамадзян у грамадскай прыёмнай розных раёнаў. — А вырашаць іх мы імкнёмся ў цесным узаемадзеянні з прадстаўнікамі мясцовай улады і дэпутацкага корпуса. Дарэчы, у некаторых раённых арганізацыях “Белай Русі” на Брэстчыне створаны дэпутацкія групы, у якіх задзейнічаны дэпутаты Саветаў розных узроўняў. І гэта толькі спрыяе агульнай справе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсіянер Валерый Дулевіч — не з тых аматараў, дакладней, “прафесіяналаў” абіваць парогі, якіх сёння хапае ў розных дзяржаўных установах.
|
|