Малады Фронт патрабуе ад Нацбанка змяніць надпісы на грошах. 21.by

Малады Фронт патрабуе ад Нацбанка змяніць надпісы на грошах

26.10.2010 12:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маладафронтаўцы зьвярнуліся да кіраўніцтва Нацыянальнага банка Беларусі з патрабаваньнем прывесьці лічэбнікі на грашовых адзінках у адпаведнасьць з сучаснымі моўнымі правіламі.

Сёньня актывісты Маладога Фронту накіравалі заявы ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

«Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які карыстаецца ў жыцьці беларускай мовай, патрабую, каб на практыцы рэалізоўваліся заканадаўчыя акты пра мовы ў Рэспубліцы Беларусь. Патрабую прывесьці беларускія грашовыя адзінкі ў адпаведнасьць з новымі правіламі арфаграфіі,« — паведамляецца ў заяве.

Маладафронтаўцы зазначаюць, што з 1 верасьня 2010 году ўступілі ў дзеяньне новыя правілы беларускай арфаграфіі. Некаторыя з гэтых правілаў датычыцца і лічэбнікаў, якія, у тым ліку, разьмешчаныя на нашай нацыянальнай валюце — беларускіх рублях.

У прыватнасьці, па новых правілах, лічэбнік «50» зараз пішацца «пяцьдзясят», аднак на купюрах пакуль што напісана «пяцьдзесят» («пяцьдзесят тысяч рублёў»).
Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладафронтаўцы зьвярнуліся да кіраўніцтва Нацыянальнага банка Беларусі з патрабаваньнем прывесьці лічэбнікі на грашовых адзінках у адпаведнасьць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика