Ліквідных аднапакаёвак амаль не засталося. 21.by

Ліквідных аднапакаёвак амаль не засталося

27.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даволі цікавая сітуацыя гэтай восенню назіраецца на мінскім рынку арэнды жыллёвай нерухомасці. Ажыятажны попыт на кватэры звычайна бывае ў жніўні і верасні, калі на рынку актывізуюцца "новыя" студэнты, а потым ідзе адкат попыту... Сёлета на рынку ўсё крыху інакш.

Сёння самыя слабенькія па якасці аднапакаёвыя кватэры са старой мэбляй ці часткова з мэбляй можна адшукаць па кошце 200—220 долараў толькі ў Заводскім раёне і Шабанах. У Курасоўшчыне, Малінаўцы і нават у новабудоўлях звычайныя стандартныя аднапакаёўкі каштуюць ужо 230—260 долараў.

Паводле інфармацыі агента па аперацыях з жыллёвай нерухомасцю агенцтва нерухомасці "Дзінас" Іны Кульшы, ліквідных аднапакаёвых кватэр (сярэдняя якасць жылля адпавядае сярэдняму кошту арэнды 250 долараў) уздоўж лініі метро сёння ўжо амаль не засталося. Лепшыя па якасці невялікія кватэры з сучасным рамонтам, мэбляй і бытавой тэхнікай побач з метро каштуюць ужо 300—350 долараў, аднак і такіх кватэр сёння хапае ўжо не для ўсіх кліентаў. У зусім "свежых" новабудоўлях аднапакаёўкі без мэблі каштуюць 200, а з мэбляй 250 долараў. Двухпакаёўкі там без мэблі прапануюцца за 250, а часткова з мэбляй за 300 долараў. Трохпакаёўкі з кухняй каштуюць 350 долараў плюс камунальныя паслугі.

Сапраўды якасныя двухпакаёвыя кватэры бліжэй да цэнтра каштуюць цяпер 800—900 долараў.

У апошні месяц з'явіўся нават нядрэнны попыт і на стыльныя вялікія кватэры эліт-класа. Гэта трох-, чатырохпакаёвыя кватэры з агульнай плошчай каля 85—90 квадратных метраў, дзе рамонт ажыццяўляўся з дапамогай прафесійных дызайнераў. Арэнда такога жылля каштуе сёння 1,2—1,7 тысячы долараў. Кватэры па такім цэнніку цяпер здымаюць прыватныя камерцыйныя фірмы, багатыя прадпрымальнікі з Расіі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў...

Спецыялісты агенцтваў нерухомасці прагназуюць падаражанне якасных і ліквідных кватэр менавіта ў лістападзе і ў першай палове снежня. Адразу пасля выбараў попыт на хадавыя кватэры (сярэдняя якасць, побач метро) і дарагое жыллё павінен істотна паменшыцца. А адсутнасць стабільнага попыту павінна выклікаць патанненне арэнды.

Праўда, эксперты рынку арэнды не выключаюць, што на сегменце звычайных стандартных кватэр і жылля ў новабудоўлях працэс патаннення арэнды можа адбыцца і раней — калі кватаранты атрымаюць "цяжкія цэтлікі" па кватэрнай плаце. А вось сапраўды якасныя кватэры з сярэднім цэннікам таннець увогуле не будуць, упэўнены спецыялісты рынку жыллёвай нерухомасці.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даволі цікавая сітуацыя гэтай восенню назіраецца на мінскім рынку арэнды жыллёвай нерухомасці. Ажыятажны попыт на кватэры звычайна бывае ў жніўні і верасні, калі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика