За мяжой беларусы пачалі будаваць удвая больш, чым летась. 21.by

За мяжой беларусы пачалі будаваць удвая больш, чым летась

28.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта ўчора паведаміў начальнік упраўлення — прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Віктар Міхно.

За межамі Беларусі было выканана падрадных работ на 81,5 млрд рублёў, што амаль у 2,2 раза больш, чым за 9 месяцаў 2009 года. Амаль увесь аб'ём гэтых работ прыпадае на будаўнічыя арганізацыі прыватнай формы ўласнасці. Галоўным замежным партнёрам беларускіх будаўнікоў застаецца Расія. Там сёлета нашы будтрэсты асвоілі аб'ёмы на суму 74,4 млрд рублёў. Яшчэ сёлета беларускія спецыялісты будавалі аб'екты на тэрыторыі Грэцыі, Ірана і Польшчы.

За тры кварталы года ў краіне здадзена ў эксплуатацыю больш як 5 млн квадратных метраў жылля агульнай плошчы, што складае 73 працэнты ад прадугледжанага прагнозу на 2010 год. У параўнанні з мінулым годам увод жылля ў эксплуатацыю павялічыўся сёлета на 583 тысячы квадратных метраў, або на 13 працэнтаў.

Сёлета было пабудавана 3,5 тысячы кватэр для шматдзетных сем'яў, 765 кватэр сацыяльнага карыстання, 728 жылых памяшканняў — для адсялення грамадзян са старых і аварыйных жылых дамоў. За 9 месяцаў сёлета ў сельскай мясцовасці пабудавана на 6 працэнтаў жылля больш, чым летась, — 1,3 млн квадратных метраў.

Статыстыкі падлічылі, што сёлета ў будаўнічай галіне працуе 290,5 тысячы чалавек. Сярэднемесячныя заробкі будаўнікоў за 9 месяцаў складаюць 1 млн 570,6 тысячы рублёў, або амаль 530 долараў.

Віктар Міхно адзначыў, што па выніках 2009 года Беларусь упэўнена трымае лідарства па будаўніцтве жылля сярод краін СНД. Так, летась у нашай краіне на тысячу чалавек было ўведзена ў эксплуатацыю 595 квадратных метраў жылля. У Расіі гэты паказчык складае 422 "квадраты", у Казахстане — 399, ва Украіне — усяго 140 квадратных метраў жылля на тысячу чалавек.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта ўчора паведаміў начальнік упраўлення — прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Віктар Міхно. За межамі Беларусі было выканана...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика