У Беларусі 20 інтэрнэт-рэсурсаў знаходзяцца ў закрытым спісе абмежаванага доступу. 21.by

У Беларусі 20 інтэрнэт-рэсурсаў знаходзяцца ў закрытым спісе абмежаванага доступу

28.10.2010 15:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

зазначаюць у Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі (БелДІЭ).

Гэта рэсурсы экстрэмісцкай або парнаграфічнай накіраванасці, яны трапілі ў закрыты спіс каля месяца таму на падставе рашэнняў упаўнаважаных органаў.

У Беларусі 1 ліпеня ўступіла ў сілу пастанова Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) пры Прэзідэнце Беларусі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку абмежавання доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі». Пастанова абавязала пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг з 1 верасня ўвесці ў эксплуатацыю сістэму абмежавання доступу да інфармацыі і забяспечыць яе якаснае функцыянаванне.

У адпаведнасці з нормамі ўказа нумар 60 «Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт», які быў падпісаны 1 лютага 2010 года і ўступіў у сілу 1 ліпеня, правайдары абавязаны аказваць паслугі па фільтрацыі інтэрнэт-рэсурсаў: дзяржорганам і арганізацыям, а таксама арганізацыям адукацыі, культуры — у абавязковым парадку; іншым карыстальнікам інтэрнэт-паслуг — па іх запыту. Абмежаванне доступу прымяняецца адносна рэсурсаў з інфармацыяй парнаграфічнага характару, якая прапагандуе гвалт, жорсткасць і іншыя забароненыя заканадаўствам дзеянні.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
зазначаюць у Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі (БелДІЭ). Гэта рэсурсы экстрэмісцкай або парнаграфічнай накіраванасці, яны трапілі ў закрыты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика