Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч паставіў задачу запусціць нафтаправод "Адэса—Броды" ў аверсным рэжыме для пастаўкі нафты і газу з Каспійскага рэгіёну. Аб гэтым украінскі лідар паведаміў на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў час яго сустрэчы з азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым.
Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў заявіў, што Азербайджан гатовы далучыцца да праекта "Адэса—Броды". У канцы лістапада Украіна плануе ажыццявіць пробную прапампоўку 80 тыс. тон венесуэльскай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (Беларусь) з выкарыстаннем у аверсным рэжыме нафтаправодаў "Адэса—Броды" і "Дружба".
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч паставіў задачу запусціць нафтаправод "Адэса—Броды" ў аверсным рэжыме для пастаўкі нафты і газу з Каспійскага рэгіёну. Аб...