На Брэстчыне прыгрэе да плюс 15. 21.by

На Брэстчыне прыгрэе да плюс 15

29.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У бліжэйшыя трое сутак тэрыторыя Беларусі будзе заставацца ў зоне павышанага ціску, таму ў суботу і нядзелю захаваецца камфортнае надвор'е без дажджоў, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У выхадныя чакаецца сонечнае надвор'е, толькі ўначы ў суботу па Віцебскай вобласці будуць невялікія дажджы. Пацяплее. Уначы будзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, удзень у суботу — 5—11, па паўднёвым захадзе — да 13 цяпла. У нядзелю ўдзень прыгрэе да 7—13, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — да 15 цяпла.

У панядзелак без істотных ападкаў, месцамі туман. Уначы — мінус 2—плюс 4, удзень — 5—12, па паўднёвым захадзе — да плюс 14 градусаў. Ужо ў аўторак надвор'е крыху пагоршыцца, таму 2 лістапада месцамі, а ў сераду паўсюдна пройдуць невялікія дажджы. Уначы — 1—6 цяпла, удзень — 7—14 градусаў. Згодна з папярэднімі прагнозамі, цёпла ў Беларусі будзе на працягу ўсяго першага тыдня лістапада. Стане халадней толькі напрыканцы першай дэкады месяца. Тады чакаецца ўначы 3—6 марозу, удзень — 0—6 цяпла. Ападкі прагназуюцца ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшыя трое сутак тэрыторыя Беларусі будзе заставацца ў зоне павышанага ціску, таму ў суботу і нядзелю захаваецца камфортнае надвор'е без дажджоў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика