Эксперты АБСЕ завяршылі вывучэнне матэрыялаў справы аб смерці Алега Бябеніна
30.10.2010
—
Новости Общества
|
Два эксперты АБСЕ — прадстаўнікі Нарвегіі і Швецыі — завяршылі вывучэнне матэрыялаў справы па факце гібелі журналіста Алега Бябеніна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Генпракуратуры Беларусі. Эксперты прыбылі ў Мінск 25 кастрычніка. За час знаходжання ў Беларусі яны сустракаліся са сваякамі і знаёмымі загінулага, выязджалі на месца здарэння ў Дзяржынскі раён, азнаёміліся з матэрыяламі справы, якія былі перакладзены для іх на англійскую мову. Ніякіх дадатковых матэрыялаў ад пракуратуры яны не патрабавалі. Магчыма, сёння эксперты пакінуць Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два эксперты АБСЕ — прадстаўнікі Нарвегіі і Швецыі — завяршылі вывучэнне матэрыялаў справы па факце гібелі журналіста Алега Бябеніна, паведамілі карэспандэнту...
|
|