Беларусь атрымлівае "сігналы" аб правільнасці курсу. 21.by

Беларусь атрымлівае "сігналы" аб правільнасці курсу

30.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ІншаСМІ пра Беларусь

Па меры таго як кампанія па выбарах прэзідэнта ў Беларусі пачынае выходзіць на фінішную прамую, амаль усім становіцца ясна, што пераможа на іх цяперашні прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, піша папулярны інтэрнэт-партал km.ru. І пацвярджэннем таму з'яўляецца не толькі яго высокі рэйтынг, які паказвае, што на выбарах 19 снежня ён ушчэнт выйграе ў разнамасных супернікаў, але і тое, з якой стараннасцю раптам пачалі абходжваць Лукашэнку чыноўнікі Еўрасаюза. І тое, што ў Маскве раптоўна спыніліся паказы на НТБ прапагандысцкіх фільмаў-небыліц пра "Хроснага бацьку".

Як паказваюць лічбы кастрычніцкіх сацыялагічных апытанняў нават "незалежнага" НІСЭПД, калі б выбары ў Беларусі прайшлі цяпер, то за апазіцыянераў Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна прагаласавалі б 3,4% і 2% адпаведна. Астатнія апазіцыйныя кандыдаты не набралі б і па 1% галасоў. Беларускія палітычныя назіральнікі ўжо падлічылі, што, нягледзячы на ўсе старанні палітычнага кіраўніцтва і СМІ Еўрасаюза і Расіі дэманізаваць цяперашняга прэзідэнта Беларусі, яго падтрымка ў выбаршчыкаў застаецца настолькі высокай, што калі нават усе яго супернікі на выбарах сабралі б разам галасы ўсіх сваіх прыхільнікаў, то і ў гэтым выпадку яны набралі б не больш за 25% электарата.

...Усе спробы расійскага кіраўніцтва зняславіць Беларусь, яе лад і лідара ў вачах расіян ніяк не павялічваюць у іх негатыўнае стаўленне да яго. Таму што любое параўнанне ладу, пабудаванага за паслясавецкі час у Беларусі і Расіі, гаворыць на карысць беларусаў. З тых часоў, як з моманту развалу СССР дзве краіны пачалі далейшае развіццё з адной "кропкі", яны прыйшлі да сённяшняга дня з абсалютна рознымі вынікамі.

За два дзесяцігоддзі Расія прайшла праз крымінальную прыватызацыю, якая абрабавала насельніцтва, бандыцкія войны 90-х, растрэл з танкаў уласнага парламента, дзве чачэнскія вайны, цяперашняе абразлівае расслаенне грамадства на багацеяў і галоту. Сёння многія з прыватызаваных, па некалькі разоў прададзеных-перапрададзеных заводаў і фабрык РФ ляжаць амаль у руінах, а краіна галоўным чынам існуе за кошт экспарту вуглевадародаў. Расію наваднілі мігранты і паўпадпольны замежны капітал, якія эксплуатуюць карэннае насельніцтва, а бесперапынныя рэформы войска, МУС, адукацыі і аховы здароўя, што суправаджаюцца нябачаным размахам карупцыі і нават заказнымі забойствамі, давялі яе да сітуацыі, блізкай да сацыяльнага выбуху.

У Беларусі ж за гэты час будаваліся заводы, фабрыкі, і цяпер практычна не відаць ні нацыянальных, ні сацыяльных праблем. Расіяне, якія выязджалі гэтым летам на адпачынак у Мінск і іншыя беларускія гарады, нават пазайздросцілі суседзям, што жывуць у атмасферы закона, упэўненасці ў заўтрашнім дні і мінімуму крыміналу.

...Для таго, каб параўнанне з Беларуссю не было настолькі ўжо відавочным на карысць спакойных і руплівых суседзяў, расійскія СМІ пусцілі цяпер у зварот казку пра тое, быццам Беларусь добра жыве толькі таму, што атрымлівае ад РФ танную вуглевадародную сыравіну, і што хутка гэта бестурботнае жыццё скончыцца. Аднак беларускі ўрад, разумеючы жаданне ўсходняга суседа цалкам "закруціць гайкі", шукае і знаходзіць магчымасці купляць нафту і газ у альтэрнатыўных пастаўшчыкоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па меры таго як кампанія па выбарах прэзідэнта ў Беларусі пачынае выходзіць на фінішную прамую, амаль усім становіцца ясна, што пераможа на іх цяперашні прэзідэнт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика