ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

30.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры чвэрці расіян не маюць ніякіх зберажэнняў

Расіяне скардзяцца — паводле даных апытання, праведзенага фондам "Грамадская думка", за апошнія 2—3 месяцы іх матэрыяльнае становішча пагоршылася, а зберажэнні зараз ёсць усяго ў чвэрці насельніцтва.

Пагаршэнне свайго матэрыяльнага становішча за апошнія 2-3 месяцы заўважыла 28% расіян. Афіцыйная статыстыка пацвярджае: па выніках 2009 года частка насельніцтва РФ, якое жыве за рысай беднасці, складала 13,1%. Прыбытак у 5 тысяч рублёў у месяц на чалавека маюць, як правіла, пенсіянеры альбо праблемныя сем'і. Напрыклад, у 1997 годзе ніякіх зберажэнняў не мелі 73% насельніцтва, а цяпер 75%, але кожны дзясяты расіянін з гэтай катэгорыі сёння кажа, што год таму ў яго было сёе-тое адкладзена, а цяпер грошай "на чорны дзень" няма.

2 тысячы дыяментаў у страўніку

Паліцыя размешчанага на поўдні Індыі горада Чэнаі затрымала ў мясцовым аэрапорце мужчыну, які спрабаваў кантрабандай правезці ў сваім страўніку 2060 дыяментаў.

Каштоўныя камяні, агульны кошт якіх, па ацэнках экспертаў, складае ад 337 да 670 тысяч долараў, былі "расфасаваныя" ў 42 прэзерватывы. Наймальнікі камнеглынальніка-рэкардсмена заплацілі яму за працу ўсяго 10 тысяч індыйскіх рупій, гэта крыху менш за 225 долараў.

17500 долараў за атлусценне

Суд бразільскага горада Порта Алегрэ абавязаў McDonald's заплаціць былому супрацоўніку кампенсацыю ў 17,5 тысячы долараў за тое, што ён паправіўся на 30 кілаграмаў за час працы ў закусачнай.

32-гадовы бразілец, які працаваў у McDonald's менеджарам амаль 12 гадоў, заявіў на працэсе, што яму даводзілася кожны дзень спрабаваць ежу, каб пераканацца ў яе высокай якасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры чвэрці расіян не маюць ніякіх зберажэнняў Расіяне скардзяцца — паводле даных апытання, праведзенага фондам "Грамадская думка", за апошнія 2—3 месяцы іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика