Нагода развеяць міфы аб Беларусі. 21.by

Нагода развеяць міфы аб Беларусі

30.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра асаблівасці падрыхтоўкі і перспектывы маючага адбыцца 17 лістапада Беларускага інвестыцыйнага форуму ў Франкфурце-на-Майне ўчора ішла размова ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага інвестыцыйнага агенцтва Ігар Камалаў сярод асноўных задач назваў неабходнасць паказаць інвестыцыйную прывабнасць нашай краіны, таксама праінфармаваць дзелавыя колы, грамадскасць аб новых умовах вядзення бізнэсу, падатковых ільготах, асноўных накірунках інвеставання ў эканоміку Беларусі. Яна на інвестыцыйным форуме прадставіць больш за 100 праектаў, хоць спачатку разглядалася 168. Важнымі галінамі інвестыцыйнага супрацоўніцтва могуць стаць лагістыка, фармацэўтыка, мікраэлектроніка, сфера высокіх тэхналогій, энергетыка.

У нечым прыкладна такія ж мэты на форуме ставіць перад сабой і ЗАТ "Альфа-банк". Старшыня яго праўлення Дзяніс Калімаў шчыра растлумачыў чаму яго прыватны банк вырашыў выступіць у ролі генеральнага партнёра форума ў Франкфурце-на-Майне, які пройдзе пад эгідай беларускага Урада. Па словах старшыні праўлення банка, для таго, каб паспяхова працаваць у краіне, неабходна прыцягваць інвестыцыі. А гэта даволі цяжкая работа, яна ўскладняецца пэўнымі міфамі, якія распаўсюджваюцца нядобразычліўцамі Беларусі за мяжой. Напрыклад, што ў краіне неспрыяльны інвестыцыйны клімат. Яшчэ Беларусь недастаткова ведаюць у свеце, з-за чаго ўзнікае шэраг надуманых праблем. Каб іх вырашаць, трэба ствараць станоўчы інвестыцыйны імідж краіны, лічыць Дзяніс Калімаў. Свой унёсак у гэтую высакародную справу мяркуе ўнесці "Альфа-банк" у час работы форума. У прыватнасці, паказаць яго ўдзельнікам, дакладней, зрабіць акцэнт на тым, чаго няма ў іншых краінах, прадэманстраваць перавагі беларускай эканомікі, вялікія магчымасці інвестыцыйнага клімату для замежных бізнэсменаў. На жаль, гаворыць Дзяніс Калімаў, пра гэта мала ведаюць патэнцыйныя інвестары ў Германіі і іншых краінах Еўропы.

Сярод бясспярэчных пераваг Беларусі першае месца займае стабільнасць у краіне. Для інвестараў гэта, бадай, асноўная ўмова, якая ўплывае на рашэнне, укладваць грошы ў тую ці іншую краіну. Па-другое, у Беларусі захоўваецца парадак, а гэта таксама дарагога каштуе. Але, на жаль, далёка не ўсе замежныя партнёры вераць у тое, што ў Беларусі гарантуецца права ўласнасці. Напрыклад, няма беззаконнай нацыяналізацыі прыватных прадпрыемстваў, прымусовага адбору маёмасці ў нашых грамадзян, фірм, іншаземцаў. Аднак у галовах часткі дзелавых людзей на Захадзе існуе невядома кім сфарміраванае перакананне, што ў Беларусі можна страціць паспяховы бізнэс. З такімі праявамі трэба змагацца, бо негатыўныя чуткі і плёткі аб краіне шкодзяць развіццю яе эканомікі. Таму неабходна выкарыстаць магчымасці форума для распаўсюджвання сумленнай інфармацыі пра Беларусь, лічыць старшыня праўлення ЗАТ "Альфа-банк". У прыватнасці, паведаміць праўду пра станоўчыя змены ў падатковым заканадаўстве.

А ўвогуле міфы аб Беларусі, як прызнаўся банкір, перашкаджаюць нам працаваць у краіне, таму "Альфа-банк" будзе змагацца з імі.

Цікавая дэталь: трэці Беларускі інвестыцыйны форум пройдзе ў рамках Еўрапейскага фінансавага тыдня. Прадстаўнічую беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. На форуме таксама выступяць прадстаўнікі замежных банкаў і кампаній, якія паспяхова працуюць у нашай краіне. У апошнія гады Беларусі і Германіі ўдалося актывізаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Германія належыць да ліку асноўных дзелавых партнёраў Беларусі. У мінулым крызісным годзе ў параўнанні з 2008 годам таваразварот з ФРГ знізіўся на 11,1%, але, тым не менш, склаў 3,2 млрд дол. ЗША. У Беларусі зарэгістравана 352 прадпрыемствы з удзелам германскага капіталу, з іх 187 сумесных і 165 замежных. У нашай краіне зарэгістравана 97 прадстаўніцтваў нямецкіх фірмаў, а на тэрыторыі Германіі дзейнічаюць беларускія прадстаўніцтвы.

Леанід Лахманенка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра асаблівасці падрыхтоўкі і перспектывы маючага адбыцца 17 лістапада Беларускага інвестыцыйнага форуму ў Франкфурце-на-Майне ўчора ішла размова ў Нацыянальным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика