Да
30.10.2010 15:54
—
Новости Общества
|
Да 2012 года завершыцца рэканструкцыя пад першую катэгорыю аўтамабільных дарог, што злучаюць Мінск з Магілёвам і Гомелем. Дазволеная хуткасць на іх складзе 120 кіламетраў у гадзіну. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента «Белаўтадар» Аляксандр Галаўнёў. Паводле яго слоў, хуткасныя якасці дарогі вызначаюцца не столькі колькасцю палос і добрым пакрыццём, колькі яе абуладкаваннем — адсутнасцю пешаходных пераходаў, наяўнасцю бар’ерных агароджаў, развязак на розных узроўнях. «Наступным этапам будзе рэканструкцыя дарогі на Гродна, участка дарогі да Плешчаніц у Віцебскім напрамку. І вялікая задача — будаўніцтва другой мінскай кальцавой аўтадарогі, якое пачнецца ў наступным годзе», — паведаміў Галаўнёў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 2012 года завершыцца рэканструкцыя пад першую катэгорыю аўтамабільных дарог, што злучаюць Мінск з Магілёвам і Гомелем. Дазволеная хуткасць на іх складзе...
|
|