Колькасць загінулых у
01.11.2010 00:17
—
Новости Общества
|
Яшчэ два чалавекі, якія пацярпелі падчас аварыі 25 кастрычніка ў цэху «Пінскдрэву» памерлі ў шпіталях. Колькасьць ахвяраў аварыі склала ўжо 11 чалавек. У Пінску на працягу тыдня прайшло дзевяць пахаваньняў. У нядзелю ў Пінску праводзіўся чарговы футбольны матч чэмпіянату Беларусі. Пінская каманда «Пінская хваля» гуляла з чорнымі стужкамі супраць каманды са Смаргоні. На пачатку матчу на стадыёне была праведзена хвіліна маўчаньня ў памяць загінулых падчас аварыі на «Пінскдрэве». Матч аб’яўлены дабрачынным — сродкі, выручаныя за правядзеньне спартовага мерапрыемства, будуць пералічаныя на дапамогу ахвярам трагедыі. У горадзе чарговы раз былі прыспушчаны сьцягі, на мясцовым ўзроўні была аб’яўлена жалоба. Пінчукі кажуць, што на самой справе жалоба ў пэўным горадзе не можа быць аб’яўлена, паводле заканадаўства рашэньне аб жалобе прымаецца кіраўніком краіны. А на гарадзкім тэлеканале, нягледзячы на пахаваньні, вечарам ішла традыцыйная забаўляльная праграма. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ два чалавекі, якія пацярпелі падчас аварыі 25 кастрычніка ў цэху "Пінскдрэву" памерлі ў шпіталях.
|
|