Атэстацыя, бяспека, сумяшчэнне. 21.by

Атэстацыя, бяспека, сумяшчэнне

02.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бліжэйшым часам Міністэрства працы і сацыяльнай абароны наладзіць чарговы "onlіne-марафон", прысвечаны найбольш актуальным пытанням у галіне працы і сацыяльнай абароны.

Як паведаміла прэс-сакратар міністэрства Варвара Александровіч, "onlіne-марафон" пройдзе ў некалькі этапаў. У прыватнасці, на першым з іх, 9 лістапада з 11.00 да 12.30, спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны маюць намер адказаць на ўсе пытанні па тэме "Актуальныя пытанні правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і прадастаўлення кампенсацыі за работу з асаблівымі ўмовамі працы". На другім этапе, з 11.00 да 12.30 10 лістапада, інтэрактыўная канферэнцыя будзе прысвечаная тэме арганізацыі працы па сумяшчальніцтве і сумяшчэнні прафесій. А на трэцім этапе, 11 лістапада зноў жа з 11.00 да 12.30, можна даведацца пра ўсё, што датычыцца заканадаўства аб ахове працы і практыкі яго прымянення.

Пры гэтым, зазначыла Варвара Александровіч, у вызначаны час кожны можа задаць любое пытанне па тэмах спецыялістам міністэрства праз сайт www.mіntrud.gov.by (раздзел "Інтэрактыўныя прэс-канферэнцыі"). Адказы будуць змешчаныя зноў жа на гэтым сайце.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бліжэйшым часам Міністэрства працы і сацыяльнай абароны наладзіць чарговы "onlіne-марафон", прысвечаны найбольш актуальным пытанням у галіне працы і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика