АБЗАЦ
02.11.2010
—
Новости Общества
|
Беларускі дэзерцір затрыманы ў Мурманску. Пра затрыманне салдата тэрміновай службы, які самавольна пакінуў часць, паведамілі ўчора расійскія СМІ. У беларускім абаронным ведамстве ўдакладнілі, што ён быў прызваны ў 2009 г, праходзіў службу ў адной з часцей Мінскага раёна. Калі заставаўся месяц да звальнення, хлопец самавольна пакінуў месца службы. У Жлобіне кіроўца пасажырскага аўтобуса збіў пешахода і цягнуў яго за сабой па трох вуліцах амаль паўтара кіламетра. ДТЗ адбылося ў цёмны час сутак 30 кастрычніка. Кіроўца аўтобуса збіў пешахода, калі ехаў па маршруце, але не заўважыў гэтага і цягнуў за сабой цела памерлага на месцы 50-гадовага мужчыны. Не заўважылі ДТЗ і апытаныя пазней пасажыры аўтобуса: пешаход быў у цёмным адзенні і не меў святлоадбівальных элементаў. Пакуль не ўстаноўлена, як менавіта адбылося ДТЗ. Не выключана, што мужчына ляжаў на дарозе. Раённы аддзел міліцыі распачаў па факце ДТЗ крымінальную справу. У жыхара Кабыльніка (в. Нарач) выкралі мёд і рамкі для сотаў. Пацярпелы з адпаведнай заявай звярнуўся ў Мядзельскі РАУС. Па яго словах, з вулляў, якія знаходзяцца ў двары яго дачнага дома ў вёсцы Шышкі Нарацкага сельсавета, нехта скраў 15 рамак і 40 кг мёду на суму каля 1 мільёна рублёў, паведамляе "Рэгіянальная газета". Заведзеная крымінальная справа. У Мінску студэнт скраў скрыню руж. Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 29 кастрычніка. Прагульваючыся пасля добрага застолля каля ўвахода ў гандлёвы дом "На Нямізе", малады чалавек звярнуў увагу на кветкавы латок і скрыню, у якой захоўваліся кветкі. Навясны замок аказаўся не вельмі моцным, і хлопцу дастаткова было з сілай ірвануць за ручку дзверцаў. Схапіўшы бярэмя ружаў, ён паспяшаўся знікнуць з месца злачынства, але быў заўважаны ахоўнікам гандлёвага дома. Спроба ўцячы аказалася беспаспяховай, і хутка рабаўніка затрымалі. Маладому чалавеку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, а матэрыяльны ўрон, нанесены ўладальніку латка, ацэньваецца ў 80.500 рублёў. ПОЎНЫ АБЗАЦ Украінскіх школьнікаў адправілі на экскурсію ў Чэхію на сагнаным раней аўтобусе. Экскурсійны аўтобус з 20 харкаўскімі школьнікамі быў затрыманы нямецкай паліцыяй паблізу мяжы з Чэхіяй. Падставай да затрымання стала падазрэнне ў тым, што транспартны сродак быў у свой час скрадзены на тэрыторыі Польшчы. Аператыўна для тургрупы быў арандаваны іншы аўтобус, і школьнікі працягнулі сваю экскурсію. Аўтобус, на якім падарожнічалі дзеці, належаў адной з кіеўскіх турыстычных фірмаў.Свету пагражае дэфіцыт каўчуку — прэзерватывы падаражаюць. Кошт шын, гумавых пальчатак і прэзерватываў можа вырасці на 65% у сувязі з дэфіцытам натуральнага каўчуку, паведамляе Fіnancіal Tіmes. Да дэфіцыту прывяло дрэннае надвор'е і моцныя дажджы ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі — асноўным рэгіёне па вытворчасці каўчуку. Каціроўкі прыроднага каўчуку на мінулым тыдні ў Бангкоку амаль дасягнулі гістарычнага максімуму. Найбуйнейшыя ў свеце вытворцы шын ужо сёлета ўзнялі кошт на прадукцыю да 15% і абяцаюць яго далейшы рост. Вытворцы прэзерватываў летась таксама ўзнялі цэны на свае вырабы на 10-20% і папярэдзілі пра непазбежнае падаражэнне ў будучым. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украінскіх школьнікаў адправілі на экскурсію ў Чэхію на сагнаным раней аўтобусе. Экскурсійны аўтобус з 20 харкаўскімі школьнікамі быў затрыманы нямецкай паліцыяй...
|
|