У
02.11.2010 12:06
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама Сяргей Хільман. Сёння ў Доме кіно праходзіць першы раённы сход упаўнаважаных Першамайскага раёна.У астатніх дзевяці раёнах горада сходы пройдуць 4 і 5 лістапада. У кожным з іх возьмуць удзел ад 400 да 700 чалавек — гэта ўпаўнаважаныя, вылучаныя працоўнымі калектывамі, грамадскімі арганізацыямі, воінскімі часцямі і іншымі арганізацыямі, а таксама па месцы жыхарства. Хільман нагадаў, што для Мінска вызначана квота на ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе ў колькасці 400 чалавек. Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы таксама паведаміў, што напярэдадні Усебеларускага сходу пройдзе гарадскі сход дэлегатаў ад сталіцы. "На ім мы падвядзем вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада за апошнюю пяцігодку і разгледзім праграму развіцця сталіцы на найбліжэйшыя гады", — сказаў Хільман. Чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6—7 снежня.Як зазначаецца ў адпаведным указе прэзідэнта, ён склікаецца "ў мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян браць удзел у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця". На абмеркаванне дэлегатаў сходу выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2006—2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011—2015 гады. У сходзе возьмуць удзел 2,5 тысячы чалавек. Падзяліцца навіной:
Марына Носава, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама Сяргей Хільман. Сёння ў Доме кіно праходзіць першы раённы сход...
|
|