Крымінальная справа аб выбуху на  «Пінскдрэў-ДСП» перададзена ў Генпракуратуру. 21.by

Крымінальная справа аб выбуху на  «Пінскдрэў-ДСП» перададзена ў Генпракуратуру

03.11.2010 14:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Генеральная пракуратура Беларусі прыняла да вытворчасці крымінальную справу па факце выбуху на заводзе «Пінскдрэў-ДСП». Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Генпракуратуры Пётр Кісялёў.

Ахвярамі трагедыі, што адбылася ў Пінску 25 кастрычніка, сталі 14 работнікаў прадпрыемства. Шэсць чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане ў бальніцах.

Паводле слоў Пятра Кісялёва, 25 кастрычніка на месца здарэння выязджала брыгада следчых Генеральнай пракуратуры, а таксама спецыялісты-ўзрыватэхнікі МУС. Яны бралі ўдзел ва ўсіх следчых мерапрыемствах, аглядзе месца здарэння.

Матэрыялы справы, распачатай на падставе ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах або ў выбухованебяспечных цэхах або правілаў бяспекі выбухованебяспечных работ), перададзены ў Генпракуратуру з пракуратуры Брэсцкай вобласці, якая праводзіла расследаванне да апошняга часу.

Паводле звестак МНС, магчымая прычына надзвычайнага здарэння —

«выбух адкладаў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул».

На ўзроўні Савета бяспекі Беларусі створана камісія па расследаванні прычын надзвычайнага здарэння, якая 15 лістапада павінна паведаміць Савету бяспекі пра вынікі расследавання. Апрача таго, уласную камісію па расследаванні прычын трагедыі стварыла кіраўніцтва кампаніі «Пінскдрэў».

3 і 4 лістапада ў Брэсцкай вобласці аб’яўленыя днямі смутку па загінулых.

3 лістапада спачуванні сваякам загінулых выказаў Аляксандр Лукашэнка.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральная пракуратура Беларусі прыняла да вытворчасці крымінальную справу па факце выбуху на заводзе «Пінскдрэў-ДСП». Пра гэта паведаміў начальнік аддзела...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика