ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
04.11.2010
—
Новости Общества
|
Махмуд Ахмадзінежад: Расія прадала Іран ворагам пад уплывам сатаны
Расія прыняла рашэнне пра адмову ад паставак яго краіне зенітна-ракетных комплексаў С-300 пад уплывам ЗША, выказаў здагадку прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад. Расія "прадала нас нашым ворагам, у аднабаковым парадку адмовіўшыся ад кантракта", — заявіў прэзідэнт у эфіры іранскага дзяржаўнага тэлебачання. "Некаторыя пад уплывам сатаны лічаць, што могуць незаконна і ў аднабаковым парадку адмяніць кантракт у сферы абароны і што гэта стане ўдарам для іранскай нацыі", — дадаў прэзідэнт Ірана. Кантракт на пастаўку Ірану комплексаў проціпаветранай абароны С-300 быў падпісаны яшчэ ў канцы 2007 года. Расія павінна была паставіць Ірану пяць дывізіёнаў зенітна-ракетнай сістэмы С-300ПМУ-1 на агульную суму каля 800 мільёнаў долараў. Аднак за тры гады ракеты ў Ісламскую Рэспубліку так і не патрапілі. Даўжыня бюлетэня на парламенцкіх выбарах у Малдове складзе каля метраУ датэрміновых парламенцкіх выбарах у Малдове 28 лістапада прымуць удзел 20 партый і 20 незалежных кандыдатаў. Учора Цэнтральная выбарчая камісія пасля праверкі ўсіх пададзеных раней дакументаў зарэгістравала апошніх 13 прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах, паведамілі ў ЦВК. Паводле ацэнак Цэнтрвыбаркама, даўжыня бюлетэня на выбарах складзе каля 1 м. Паводле дзейснага ў Малдове Кодэкса аб выбарах, выбарчы парог для партый складае 4%, для выбарчых блокаў з дзвюх партый — 7%, для блокаў з трох і больш партый — 9%, для незалежных кандыдатаў — 2%. У парламенце Малдовы працуе 101 дэпутат. Парламент цяперашняга склікання быў распушчаны ў сувязі з тым, што не змог абраць новага прэзідэнта. Пайшоў з жыцця Віктар ЧарнамырдзінАдмысловы прадстаўнік прэзідэнта РФ па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельніцамі СНД, былы кіраўнік ўрада РФ, экс-пасол РФ на Украіне Віктар Чарнамырдзін, паводле папярэдніх звестак, памёр ад інфаркту міякарда, паведамілі выданню Lіfе Nеws у Цэнтральнай клінічнай бальніцы Масквы. Паводле слоў крыніцы Lіfе Nеws, у ЦКБ Чарнамырдзін рэгулярна праходзіў гемадыяліз — ачышчэнне крыві пры дапамозе адмысловай устаноўкі ў сувязі з вострай нырачнай недастатковасцю, якую выклікала цяжкае анкалагічнае захворванне. Палітыка прывозілі ў лякарню на "хуткай", а пасля працэдуры ён вяртаўся дахаты. Нядаўна Чарнамырдзін быў у цяжкім стане шпіталяваны ў ЦКБ. Як пацвердзіў ІТАР-ТАСС дараднік Чарнамырдзіна Валянцін Сяргееў, палітык памёр у 3:40 у сераду ў ЦКБ. Раней гучалі і іншыя версіі: дома, за мяжой, дзе знаходзіўся на лячэнні. Віктар Чарнамырдзін будзе пахаваны на Новадзявочых могілках Масквы побач з магілай сваёй жонкі Валянціны Фёдараўны, якая памерла ў сакавіку гэтага года. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні сынам, родным і блізкім Віктара Чарнамырдзіна. "З глыбокім смуткам у Рэспубліцы Беларусь было ўспрынята паведамленне аб смерці вашага бацькі, значнага дзяржаўнага дзеяча Расійскай Федэрацыі Віктара Сцяпанавіча Чарнамырдзіна", — гаворыцца ў спачуванні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пайшоў з жыцця Віктар Чарнамырдзін Адмысловы прадстаўнік прэзідэнта РФ па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельніцамі СНД, былы кіраўнік... |
|