Муз-news. 21.by

Муз-news

05.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"J:Mopc" зрабілі пародыю з Мікі Руркам

Праўда, сам знакаміты акцёр наўрад ці ў курсе сваіх "беларускіх здымак". Справа ў тым, што кліп на песню "Мамонаў" — высмейванне сучасных кліпмейкерскіх стэрэатыпаў (аголенай натуры, мноства піратэхнікі, галівудскіх зорак і г.д.). Сама ж кампазіцыя — своеасаблівы анонс новага альбома, які гурт плануе выпусціць у лістападзе.

"Мы сабралі ў адным роліку ўсе штампы паспяховых поп-кліпаў і давялі іх да поўнага абсурду, — прадстаўляе сваё новае "дзіця" рэжысёр Міхей Насарогаў. — Усе танчаць і ўсміхаюцца, а навокал агонь, выбухі, прыгожыя дзяўчаты. Але хапае і самаіроніі: напрыклад, у пэўны момант усе музыканты пераўтвараюцца ў зорак Галівуда... апрануўшы на галаву кардонныя скрынкі з выявамі Бруса Уіліса, Мікі Рурка, Сільвестра Сталоне ды іншых знакамітых акцёраў". Таксама нашым адказам Галівуду стаў адмысловы беларускі супермен у выкананні акцёра Новага драматычнага тэатра Сяргея Тоўсцікава. У выніку, як сцвярджае лідар гурта Уладзімір Пугач, усе "і павесяліліся, і кліп выдатны знялі". Праверыць апошняе сцвярджэнне можа кожны ахвотны: відэа змешчана на афіцыйным сайце калектыву www.jmors.by. Канцэртная прэзентацыя новага альбома адбудзецца 11 снежня ў сталічным Палацы спорту.

Гурт "Yellow Brіck Road" ідзе на рэкорд

26 лістапада беларуская каманда "Yellow Brіck Road" прадставіць у Мінску новы альбом "Honeymoon", завяршыўшы гэтым выступленнем ажно трэці (!) свой еўрапейскі тур, які ўключаў два дзясяткі канцэртаў у краінах Прыбалтыкі, у Польшчы, Германіі і Чэхіі. Асаблівай увагі пры гэтым заслугоўвае маленькая рэмарка: гурт існуе ўсяго паўтара года!

Нягледзячы на такі юны ўзрост, мінскія хлопцы, якія спяваюць на англійскай мове і граюць ва ўласным стылі "прагрэсіўны рок-н-рол", паспелі ўжо выпусціць два студыйныя альбомы і тройчы пракаціцца па Еўропе, знайшоўшы сваю публіку. "У Беларусі занадта мала магчымасцяў для выступленняў, менавіта таму многія нашы гурты перастаюць развівацца. Які можа быць прагрэс, калі ў цябе канцэрт раз у некалькі месяцаў і адны і тыя ж калектывы ў праграме? — разважае бас-гітарыст і менеджар гурта Дзмітрый Хламаў. — Трэба браць інструменты і ехаць выступаць, набірацца ўражанняў і вопыту". Назапасіўшы ж таго і другога, музыканты вырашылі нарэшце паказацца і суайчыннікам, прычым абяцаюць зрабіць сапраўднае шоу — з добрым святлом, гукам, відэазапісам і г.д. А ўжо вясной гурт зноў збіраецца ў тур. "За 1,5 года мы сыгралі ў Еўропе больш за 70 канцэртаў. Да свайго двухгоддзя хочам паставіць прыгожы рэкорд — каб колькасць выступаў пераваліла за 100", — раскрывае планы вакаліст Ян Максімовіч.

Вядучая рубрыкі Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"J:Mopc" зрабілі пародыю з Мікі Руркам Праўда, сам знакаміты акцёр наўрад ці ў курсе сваіх "беларускіх здымак". Справа ў тым, што кліп на песню "Мамонаў"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика