У рэйтынгу ўзроўню жыцця Беларусь – на 61-м месцы
05.11.2010 16:16
—
Новости Общества
|
У 2010 годзе Беларусь заняла 61-е месца са 169 у міжнародным рэйтынгу па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу. Афіцыйная прэзентацыя дваццатага выдання даклада ПРААН аб развіцці чалавека "Рэальнае багацце народаў: шляхі развіцця чалавека", у якім асаблівае месца займае рэйтынг краін па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу, прайшла 4 лістапада ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу — комплексны паказчык, які дазваляе ўбачыць, у якой ступені рост эканомікі асобнай дзяржавы трансфармуецца ў канчатковым выніку ў паляпшэнне якасці жыцця людзей і павышэнне ўзроўню іх дабрабыту. Рэйтынг краін па гэтым індэксе штогод складаецца паводле вынікаў даследавання ПРААН. У параўнанні са звесткамі 2009 года, у міжнародным рэйтынгу па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь перамясцілася ўверх на сем пазіцый. Індэкс чалавечага развіцця-20101. Нарвегія 2. Аўстралія 3. Новая Зеландыя 4. ЗША 5. Ірландыя ... 64. Албанія 65. Расія ... 167. Нігер 168. Конга (ДРК) 169. Зімбабвэ Падзяліцца навіной:
Паводле Бі-Бі-Сі і БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2010 годзе Беларусь заняла 61-е месца са 169 у міжнародным рэйтынгу па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу. Афіцыйная прэзентацыя дваццатага выдання даклада...
|
|