Замахнуўся на чвэрць мільярда
06.11.2010
—
Новости Общества
|
Каб атрымаць у банку крэдыт у суме 250 мільёнаў рублёў, кіраўнік аднаго з прадпрыемстваў пайшоў на хітрасць. Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю, "вызначыўся" дырэктар прыватнага прадпрыемства з Лельчыц. У красавіку гэтага года ён падаў у банк заведама несапраўдныя дакументы і звесткі пра акалічнасці, якія мелі істотнае значэнне для атрымання ў банку крэдыту. Аднак падман раскрыўся, і Мазырскім міжрайаддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Гомельскай вобласці ў дачыненні да гэтага кіраўніка заведзеная крымінальная справа. А вось дырэктар іншага прыватнага прадпрыемства, мінс- кага, падазраецца ў тым, што не захацеў плаціць па рахунках. У прыватнасці, як мяркуецца, ён з чэрвеня мінулага года і да гэтага часу ўхіляўся ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці перад суб'ектамі гаспадарання рэспублікі пасля рашэння гаспадарчага суда, якое ўступіла ў законную сілу. Між іншым, магчымасць выканаць гэты абавязак ён мог. Што ж датычыцца сумы, пра якую ідзе размова, то яна складае 426,4 мільёна рублёў. Як і ў папярэднім выпадку, у дачыненні да дырэктара заведзеная крымінальная справа. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб атрымаць у банку крэдыт у суме 250 мільёнаў рублёў, кіраўнік аднаго з прадпрыемстваў пайшоў на хітрасць. Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе...
|
|