У краіне з пачатку месяца ўступілі ў дзеянне новыя Правілы пажарнай бяспекі ў лясах Рэспублікі Беларусь.
Яны замянілі адразу тры колішнія дакументы, што рэгламентавалі, у прыватнасці, правілы бяспекі, работы лесапажарных службаў — 1971, 1973 і 1980 гадоў выхаду. Новыя правілы, у адпаведнасці з рэаліямі, устанаўліваюць абавязковыя патрабаванні пажарнай бяспекі ў лясным фондзе Рэспублікі Беларусь і з'яўляюцца абавязковымі для выканання юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Для грамадзян, напрыклад, цяпер даюцца дакладныя тлумачэнні, дзе і як дазволена распальваць вогнішча, як правільна яго ўладкоўваць, каб не дапусціць распаўсюджвання агню і г.д.
У краіне з пачатку месяца ўступілі ў дзеянне новыя Правілы пажарнай бяспекі ў лясах Рэспублікі Беларусь. Яны замянілі адразу тры колішнія дакументы, што...