З Беларусі штогод эмігруюць каля 70 навукоўцаў. 21.by

З Беларусі штогод эмігруюць каля 70 навукоўцаў

06.11.2010 13:38 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З Беларусі штогод эмігруюць каля 70 навукоўцаў, аднак у БДУ мяркуюць, што праблемы з «уцечкаю мазгоў» у Беларусі не існуе.«Выезд беларускіх студэнтаў на навучанне за мяжу — гэта яшчэ не ўцечка мазгоў», — такое меркаванне выказаў начальнік упраўлення міжнародных сувязяў БДУ Уладзімір Ціханаў. На ягоную думку, у Беларусі праблема эміграцыі людзей з навуковымі ступенямі ў цэлым падобная да той жа праблемы ў Германіі і надзвычайнай небяспекі для навуковага фонду краіны не ўяўляе.

З ім не пагаджаецца навуковая супрацоўніца Фізіка-тэхнічнага інстытуту Нацыянальнай акадэміі навук Ірына Мурашова:

«Сёння аспіранцкая стыпендыя ў Беларусі складае 600 тысяч рублёў, то бок у 3–4 разы менш, чым у Еўропе.

Для таго, каб правесці даследаванне, маладыя навукоўцы могуць гадамі чакаць абсталявання. І калі яны адпраўляюцца на стажыроўкі ў Германію ці Іспанію, яны выдатна разумеюць, што там у іх больш магчымасцяў. Два гады таму я скочыла ўніверсітэт. Большасць маіх аднагрупнікаў адпрацавала размеркаванне і з’ехала хто ў Швейцарыю, хто ў Канаду, хто ў Польшчу. На карысць Беларусі яны больш ніколі не будуць працаваць».

Як паведаміў кіраўнік Цэнтру маніторынгу міграцыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў Інстытуту сацыялогіі НАН Беларусі Міхаіл Арцюхін,

з Беларусі штогод эмігруюць і застаюцца за мяжой у сярэднім каля 70 навуковых супрацоўнікаў і выкладчыкаў універсітэтаў, у тым ліку 5–6 дактароў навук і 25 кандыдатаў навук.
Падзяліцца навіной: 
паводле Белсата

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак у БДУ мяркуюць, што праблемы з «уцечкаю мазгоў» у Беларусі не існуе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика