Уладзіміра Асіпенку вызвалілі
08.11.2010 14:52
—
Новости Общества
|
Прадпрымальніка вызвалілі з Івацэвіцкай калоніі
«Вызвалілі мяне Мне паведаміў начальнік палітаддзела калоніі, што ўжо вельмі шмат скаргаў пайшло ў ДВП з нагоды таго, што мяне не вызваляюць. І мяне выклікалі спачатку на адну камісію, потым на другую, адбыўся суд, рашэнне было здавальняючым. У пятніцу, а На пытанне, як прайшлі ў гады ў зняволенні, несправядліва асуджаны Уладзімір Асіпенка кажа: «Я вытрымаў. Мне ўсё гэта знаёма як чалавеку ваеннаму.Вядома, паўсталі праблемы са зрокам, адным вокам аслеп на 50%, праблемы з зубамі. Памятаю, як дзяжурны калоніі нам сказаў: хто атрымаў тэрмін больш трох гадоў, той страціць родных, сувязі і зубы», — кажа палітвязень.Каментуючы прысуд Аўтуховічу Асіпенка зазначыў: «Вядома, улады не маглі прызнаць сваёй паразы на судзе. Гэта справа замоўная. Мне вядома, хто гэта зрабіў. Пазней скажу,спачатку ўсё абдумаю, узважу. Ні я, ні Мікалай не здзяйснялі гэтага злачынства. У судзе справа развалілася, але яны не маглі гэтага прызнаць. Маглі бы і не садзіць нас у турму, маглі абмежавацца тым, што мы ўжо столькі адседзелі да суду. Артыкул, паводле якога нас абвінавацілі, прадугледжваў проста абмежаванне волі. Хацелі зламаць, але памыліліся, я ўсё вытрымаў. Галоўная задача цяпер – Мікалай.Я чытаў прэсу і згодны з ім: трэба патрабаваць завядзення крымінальнай справы супраць тых, хто вёў следства. Мяне трымалі 6 месяцаў па абвінавачванні ў падпале, якое не пацвердзілася ў судзе. Для такіх сьледчых у КК ёсць адпаведныя артыкулы. Гэта незаконныя і подлыя дзеянні», - упэўнены прадпрымальнік. Умоўна-датэрміновае вызваленне абавязвае Уладзіміра Асіпенкі пастаянна адзначацца ў міліцыі і забараняе выязджаць за мяжу. «Вельмі хацеў з"ездзіць у Кіеў на магілу сястры, якая памерла пакуль я быў у турме, але да лютага 2011 года я не магу выязджаць за межы краіны», - сказаў Асіпенка. Гаворачы аб сваіх далейшых планах, былы палітвязень заяўляе, што «не мае намеру сядзець, склаўшы рукі».«Збіраюся актыўна ўдзельнічаць у апазіцыйнай дзейнасці. Склаўшы рукі, сядзець не буду. Людзі, якія схавалі нас за краты, павінны быць пакараныя», - кажа Асіпенка. *** Былы вайсковец з Ваўкавыска Уладзімір Асіпенка праходзіў па адной справе з Мікалаем Аўтуховічам. Асіпенку, як і Аўтуховіча, абвінавачвалі ў падрыхтоўцы тэрактаў супраць высокапастаўленых чыноўнікаў, але ў судзе гэта пацверджання не знайшло. Уладзімір Асіпенка, аднак, быў прызнаны судом вінаватым у незаконных дзеяннях са зброяй і атрымаў тры гады зняволення. Сваёй віны былы ваенны не прызнаў і казаў, што яму адпомсцілі за антыкарупцыйную дзейнасць і салідарнасць з Аўтуховічам. За кратамі Уладзімір Асіпенка знаходзіўся ад 8 лютага 2009 года. Мікалай Аўтуховіч па такім жа сфальсіфікаваным, на думку праваабаронцаў, абвінавачванні прысуджаны да 5,5 гадоў пазбаўлення волі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрымальніка вызвалілі з Івацэвіцкай калоніі ўмоўна-датэрмінова — за 3 месяцы да заканчэння тэрміну пакарання.
|
|