Беларусь выдаткоўвае на "сацыялку" больш за суседзяў. 21.by

Беларусь выдаткоўвае на "сацыялку" больш за суседзяў

09.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выдаткі кансалідаванага бюджэту Рэспублікі Беларусь на сацыяльную палітыку выраслі ў 2009 годзе ў параўнанні з 2006 у 1,8 раза і дасягнулі 18,6 трлн рублёў, ці 13,6 працэнта ад ВУП.

На адукацыю дзяржава выдаткавала 6,8 трл рублёў, ці 4,9 працэнта ВУП. У Расіі і Казахстане на адукацыю накіравалі 4,6 працэнта і 4,2 працэнта ВУП адпаведна. Летась павялічыліся выдаткі дзяржбюджэту і на ахову здароўя. У параўнанні з 2005 годам — у 1,8 раза. У той час як Беларусь на фінансаванне гэтай адчувальнай галіны выдаткавала 3,9 працэнта ад ВУП, Украіна дазволіла сабе толькі 3,8 працэнта, Расія — 3,3 працэнта, а Казахстан увогуле 2 працэнты ВУП.

У студзені—чэрвені 2010 года выдаткі рэспубліканскага бюджэту на ахову здароўя ў параўнанні з мінулым годам выраслі на 7,1 працэнта, на сацыяльную палітыку — адразу на 22,3 працэнта.

Згодна з Законам "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год" бюджэтнае фінансаванне ў галінах аховы здароўя і адукацыі павялічыцца на 30-40 працэнтаў, выдаткі на выплату заробкаў — на 25 працэнтаў. У выніку заробкі работнікаў бюджэтнай галіны ў параўнанні з 2010 годам павялічацца ў сярэднім на 35 працэнтаў.

Ул. інф.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдаткі кансалідаванага бюджэту Рэспублікі Беларусь на сацыяльную палітыку выраслі ў 2009 годзе ў параўнанні з 2006 у 1,8 раза і дасягнулі 18,6 трлн рублёў, ці 13,6 працэнта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика