Гэта ж мы, госпадзі!
09.11.2010
—
Новости Общества
|
Двое застрэленыя, адзін паранены
Трагедыя разыгралася ў в. Дамашэвічы, што ў Баранавіцкім раёне. У адным з дамоў быў знойдзены труп 59-гадовага гаспадара, якому нехта прастрэліў галаву. Ад такой жа раны ў гэтай хаце загінуў і 32-гадовы жыхар вёскі, а яшчэ аднаго — 37-гадовага мужчыну — даставілі ў бальніцу. Падчас следства ўстаноўлена, што расстраляў людзей з паляўнічай стрэльбы п'яны 22-гадовы жыхар Баранавічаў, які раней быў асуджаны за крадзеж і хуліганства. Укралі сваё Дырэктар РУПП "Граніт" (Лунінецкі раён) заявіў у міліцыю, што невядомыя са склада, які знаходзіцца на тэрыторыі прадпрыемства, выкралі 3 шасцярні коштам 11 772 889 рублёў. Зладзеямі аказаліся жыхар г. Мікашэвічы і жыхар в. Лахва — абодва працуюць на "Граніце". Аднаго ўдалося затрымаць, а другі знаходзіцца ў вышуку. Аб'ядналісяУ г. Высокае (Камянецкі раён) на заводзе па вырабе соку "Высокае" нехта выкраў камп’ютарную тэхніку з кабінетаў адміністрацыйнага будынка. Зніклі тры прынтары, два маніторы, два працэсары, ноўтбук... Міліцыя выйшла на зладзеяў і затрымала 24-гадовага жыхара Брэста і маладзейшага за яго на 2 гады жыхара Камянца. Але зладзеі былі добра знаёмыя, бо працавалі кранаўшчыкамі ў адной будаўнічай арганізацыі. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое застрэленыя, адзін паранены Трагедыя разыгралася ў в. Дамашэвічы, што ў Баранавіцкім раёне. У адным з дамоў быў знойдзены труп 59-гадовага гаспадара, якому...
|
|