КонТУРЫ прыцягальнасці. Сталіца рыхтуецца прымаць штогод па 1 мільёну гасцей. 21.by

КонТУРЫ прыцягальнасці. Сталіца рыхтуецца прымаць штогод па 1 мільёну гасцей

09.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 КонТУРЫ прыцягальнасці.
Сталіца рыхтуецца прымаць штогод па 1 мільёну гасцей.

Многія ведаюць Мінск як буйны прамысловы горад. За апошнія гады сталіца стала эпіцэнтрам палітычных, эканамічных, культурных, спартыўных, іншых міжнародных падзей. У далейшым, як разлічваюць сталічныя ўлады, візітоўка краіны павінна стаць яшчэ больш прывабнай, прыцягальнай і за лік развіцця турыстычнай інфраструктуры актыўна папаўняць бюджэт і стымуляваць стварэнне новых працоўных месцаў.

Па ўражанні, грошы і здароўе

Штогод Мінск наведваюць як мінімум 600—700 тысяч гасцей. Адных вабіць Траецкае прадмесце, падземны цэнтр “Сталіца”, новая Нацыянальная бібліятэка, іншыя прыязджаюць у сталічныя тэатры ці на канцэрты зорак у Палац Рэспублікі або “Мінск-Арэну”. У сталіцы дзейнічае звыш 4 тысяч прадпрыемстваў з замежным капіталам. Таму і не дзіўна, што многіх у галоўны горад Беларусі прыцягваюць камерцыйныя справы.Хутка развіваецца такі адносна новы напрамак, як аздараўленчы турызм. Стаматалогія, анкалогія, рэпрадукцыя, комплекснае абследаванне — дзеля гэтага, а таксама прывабных суадносін кошту і якасці паслуг замежнікі, у першую чаргу расіяне, гатовы нямала заплаціць за дарогу ў Мінск. Папулярнасць аздараўленчага турызму ў гасцей з Еўрасаюза, краін Блізкага Усходу, як адзначаюць эксперты, у значнай ступені будзе залежаць ад таго, наколькі актыўна айчынныя медыкі будуць атрымліваць міжнародныя сертыфікаты і наколькі замежныя страхавыя кампаніі будуць гатовы аплачваць сваім кліентам паслугі ў мінскіх клініках.У бліжэйшыя гады плануецца дамагчыся таго, каб штогод нашу сталіцу наведвалі па 1 мільёну чалавек, альбо амаль што ўдвая больш, чым цяпер. Але гэта жаданне абавязкова прыйдзецца падмацаваць значнымі капіталаўкладаннямі, развіццём інфраструктуры.

Менш “зорак” — больш прыбытку?

“Ёсць тры “кіты”, ад якіх залежыць павелічэнне аб’ёмаў уязнога турызму”, — расказвае намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама Віталь Машачкоў.Першы з іх — гэта пункты размяшчэння, гасцініцы.  У Мінску цяпер іх 28. Яны разлічаны прыкладна на 5,5 тысячы месцаў. Турыст у сярэднім праводзіць у горадзе 6 дзён. Таму можна падлічыць, што нават пры стопрацэнтнай загружанасці гатэляў сталіца гатова прыняць за год не больш як 600—700 тысяч чалавек. Пры гэтым трэба ўлічваць, што цяпер прыкладна палова прыезджых — грамадзяне Беларусі. Сітуацыя павінна кардынальна змяніцца да 2014 года, калі ў сталіцы пройдзе чэмпіянат свету па хакеі. Ужо цяпер ідзе будаўніцтва або рэканструкцыя шасці гасцініц. Усяго ў планах — 20 новых гатэляў. У выніку колькасць месцаў павінна павялічыцца на 5 тысяч, альбо амаль падвоіцца.“Цэнавы сегмент Мінска — замежнікі з сярэднім узроўнем даходаў”, — лічыць Віталій Машачкоў. Таму ў далейшым гатэлі класа чатыры альбо пяць зорак будуць менш запатрабаванымі, чым больш танныя трохзоркавыя. І гэта значыць, разлічваюць у Мінгарвыканкаме, у далейшым у сталіцы будуць адкрывацца найперш трохзоркавыя. Зніжэнне “зорнасці” і абвастрэнне канкурэнцыі паміж гасцініцамі павінна прывесці да патаннення пражывання, што будзе стымуляваць прыток турыстаў, пойдзе на карысць і беларускім вандроўнікам.

Бязмежны і рэкламны рэзерв

Другі “кіт” — магчымасць свабоднага перасячэння мяжы. Цяпер прыкладна кожны другі іншаземец, які прыязджае ў нашу сталіцу, з Расіі. І ўсё гэта — эфект сталых дзелавых і культурных сувязей, празрыстасці межаў і адзінай рускамоўнай прасторы.Да Мінска таксама праяўляюць інтарэс і прадстаўнікі Еўрасаюза, арабскіх краін. Змякчэнне візавага і мытнага рэжыму магло б падагрэць іх цікавасць. Напрыклад, вядома, што пасля таго як Украіна спрасціла ўмовы візітаў гасцей з Еўрасаюза, аб’ём уязнога турызму вырас утрая. Калі ж Расія і Ізраіль адмянілі візы для грамадзян дзвюх краін, плынь турыстаў вырасла ў чатыры разы.  Беларусь таксама працуе ў гэтым кірунку. І, нарэшце, трэці “кіт” прывабнасці — актыўная маркетынгавая палітыка. Трэба не толькі знішчаць бар’еры, але і актыўна развіваць турыстычную інфраструктуру. Прапаноўваць не проста месца для пражывання і небагаты выбар экскурсій, а вялікі набор разнастайных паслуг.

Прэферэнцыі для гасціннасці

Кожны замежны турыст у Беларусі за дзень набывае тавараў і паслуг на 200—250 долараў. Як сведчыць замежны вопыт, кожныя восем турыстаў ствараюць адно новае працоўнае месца. Турыстычны сектар нашай краіны — гэта важны эканамічны і сацыяльны рэзерв. Вельмі важна ім па-гаспадарску распарадзіцца. На Мінск цяпер прыходзіцца львіная доля замежных турыстаў, якія наведваюць Беларусь. Таму яму і належыць галоўная скрыпка. Але гэтую скрыпку па-сапраўднаму ацэняць толькі тады, калі яна загучыць у зладжаным аркестры. І гэта значыць, што трэба стымуляваць развіццё сектара ва ўсёй краіне.Некаторыя спрыяльныя меры могуць быць прыняты ў бліжэйшы час. Як паведаміў намеснік дырэктара дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Андрэй Мартынаў, падрыхтаваны праект указа Прэзідэнта. У адпаведнасці з гэтым дакументам, напрыклад, плануецца знізіць стаўку падатку на дадатковую вартасць на паслугі гасцініц, спрасціць працэдуру выдзялення зямельных участкаў пад будаўніцтва кафэ, іншых аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры.“Мы хацелі б увесці для замежнікаў сістэму такс-фры”, — назваў прадстаўнік дэпартаменту яшчэ адзін кірунак стымулявання. Такая сістэма дазваляе іншаземцам вярнуць сабе частку падаткаў, якія яны заплацілі пры набыцці тавараў і паслуг на тэрыторыі краіны турыстычнай паездкі.Яшчэ адна прапанова — льготы для развіцця ў нашай краіне пляцовак для размяшчэння так званых дамоў на калёсах для аўтатурыстаў.Калі ў цэлым наша краіна стане больш прывабнай для турыстаў, тады і Мінск зможа паспрачацца з іншымі краінамі свету за прыцягненне гасцей і вялікіх грошай.

Што паглядзець у Мінску?

Топ-5 гістарычных месцаў Мінска1. Гарадская Ратуша, пабудавана ў 1600 годзе.2. Кафедральны сабор на Нямізе. Галоўны храм Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы. 3. Траецкае прадмесце.  4. Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла. 5. Ракаўскае прадмесце.

Топ-5 нашага часу1. Нацыянальная бібліятэка.2. Шматфункцыянальны комплекс “Мінск-Арэна”.3. Адноўлены Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс.4. Храм-помнік Усіх Святых5. Падземны цэнтр “Сталіца” (адзін з самых вялікіх у Еўропе).

Топ-5 запланаваных аб’ектаў 1. Нацыянальны выставачны цэнтр плюс футбольны стадыён на 12 тысяч гледачоў у Шчомысліцы.2. Комплекс “Чыжоўка-Арэна”, дзе пройдуць матчы чэмпіянату свету па хакеі-2014.3. Культурна-гістарычны комплекс “Беларуская спадчына” ў Чыжоўцы.4. Аквапарк на 3—4 тысячы наведвальнікаўза дзень.5. Ультрасучасны Музей Вялікай Айчыннай вайны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика