ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

10.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Украіна ўвяла квоты на імпарт запалак

Украіна 6 лістапада ўвяла квоты на імпарт запалак, якія будуць дзейнічаць на працягу двух гадоў. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал "Карэспандэнт.nеt".

Адпаведнае рашэнне Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі прыняла 25 кастрычніка бягучага года. Апублікавана яно было 6 лістапада ў газеце "Урадавы кур'ер".

Квота на імпарт запалак на першы год складае 10,285 тысячы тон, пры гэтым размеркаваная яна галоўным чынам паміж Расіяй (7,328 тысячы тон) і Беларуссю (2,656 тысячы тон). З іншых краін Украіна атрымае толькі 0,301 тысячы тон запалак. На другі год памер квоты павялічаны прапарцыйна на пяць адсоткаў.

Кошт унцыі золата перавысіў 1400 долараў

Сусветны кошт на золата ўстанавіў чарговы гістарычны рэкорд, перавысіўшы адзнаку ў 1400 долараў за тройскую унцыю. Падчас гандлю на біржы NYMЕХ 9 лістапада снежаньскія ф'ючэрсы на золата падаражэлі на 9,5 долара да 1412,7 долара за унцыю.

Золата вырасла ў кошце пасля таго, як напярэдадні кіраўнік Сусветнага банка Роберт Зелік прапанаваў прывязаць валюты вядучых эканомік свету (долар, еўра, ену, фунт стэрлінгаў і юань) да золата. Паводле меркавання Зеліка, каштоўны метал мог бы паслужыць "апорнай кропкай" для разумення рынкавых значэнняў інфляцыі, дэфляцыі і будучага кошту валют.

Жыццё ў Расіі карацейшае, чым у сярэднім па СНД

Злічальная палата правяла комплексны параўнальны аналіз дынамікі сацыяльна-эканамічнага развіцця РФ у рамках СНД і прыйшла да высновы, што Расія саступае па сярэдніх паказчыках краінам садружнасці: па працягласці жыцця і па ўзроўні дыферэнцыяцыі прыбыткаў насельніцтва (вялікі разрыў паміж багатымі і беднымі).

NАSА збіраецца пабудаваць гіпергукавы пасажырскі самалёт

Амерыканскае касмічнае агенцтва NАSА мае намер пабудаваць гіпергукавы самалёт, які дазволіць не толькі выходзіць за межы зямной атмасферы, але і абляцець зямны шар за лічаныя гадзіны. На такім паветраным судне пералёт з Нью-Ёрка да Сіднэя зойме не 21 гадзіну, як цяпер, а ўсяго 2,5 гадзіны, паведамляе Thе Dаіlу Mаіl.

Пры такіх задачах самалёт павінен лётаць з пяцікратнай хуткасцю гуку. На гэты праект будзе выдаткоўвацца штогод па пяць мільёнаў долараў. Фінансаванне прадугледжана на бліжэйшыя тры гады. Гіпергукавы самалёт пакуль з'яўляецца даволі новай ідэяй, якая грунтуецца на канкордах, якія лёталі з двухразовай хуткасцю гуку.

Нагадаем, што ў маі гэтага года войска ЗША правяло выпрабаванні гіпергукавой крылатай ракеты Х-51А Wаvеrіdеr, якая развіла хуткасць, у шэсць разоў большую за хуткасць гуку (больш сямі тысяч кіламетраў у гадзіну). Прыняцце такога тыпу ракет на ўзбраенне запланавана на 2017 год.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
NАSА збіраецца пабудаваць гіпергукавы пасажырскі самалёт Амерыканскае касмічнае агенцтва NАSА мае намер пабудаваць гіпергукавы самалёт, які дазволіць не толькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика